25 апреля
На дарозе – матацыклісты

Па 30 красавіка АДАІ РАУС праводзіць комплекс мерапрыемстваў па папярэджанні парушэнняў ПДР вадзіцелямі мотатранспарту.
Акцэнт робіцца на растлумачальную работу з насельніцтвам аб неабходнасці строгага выканання Правілаў дарожнага руху.
Запланаваны наведванні супрацоўнікамі ДАІ месцаў правядзення забаўляльных мерапрыемстваў, адпачынку, лесапаркавых зон, асабліва ў вячэрні і начны час.
У чарговы раз нагадваем вадзіцелям двухколавага транспарту аб неабходнасці захавання хуткаснага рэжыму, выканання правілаў манеўрыравання на дарогах і абавязковым выкарыстанні моташлемаў.
У сваю чаргу, аўтамабілісты пры павароце, развароце ці іншым манеўры павінны ўпэўніцца ў адсутнасці матацыклаў і абавязкова ўключаць светлавыя сігналы паваротаў!
Максім КУНДАЛЕЎ,
начальнік АДАІ РАУС.
Поделиться: