Увага да бяспекі дзяцей
У мэтах фарміравання культуры бяспекі жыццядзейнасці на тэрыторыі раёна па 30 сакавіка праходзіла рэспубліканская прафілактычная акцыя “Дзень бяспекі. Увага ўсім!”, прысвечаная Сусветнаму Дню грамадзянскай абароны.
Надзвычайная сітуацыя – гэта заўсёды рэальная пагроза жыццю і здароўю людзей. Больш за іншых у ёй пацярпець могуць дзеці: недахоп ведаў і практычных навыкаў часам прыводзіць да сумных наступстваў.
У рамках першага этапа акцыі выратавальнікі наведалі ўстановы адукацыі раёна, дзе, акрамя адпрацовак планаў эвакуацыі з будынка школы, былі праведзены гутаркі з дзецьмі і дэманстрацыя прафілактычных відэафільмаў. На другім этапе работнікі РАНС прынялі ўдзел у тэматычных бацькоўскіх сходах. На завяршальным этапе была арганізавана праца па навучанні персаналу гасцініц дзеянням у надзвычайных сітуацыях па сігнале “Увага ўсім”.