Канікулы без дыму і агню

У рамках акцыі “Канікулы без дыму і агню” супрацоўнікі РАНС і ОСВОД завіталі ў школьны аздараўленчы лагер Старасельскага ВПК ДС ПЧ.
Разам з выратавальнікамі рабяты ўспомнілі асноўныя правілы бяспекі, неабходныя для таго, каб лета прайшло весела і без здарэнняў. Інспектар ГПіУГ РАНС Кацярына ЛЮБІВАЯ ў гульнявой форме паўтарыла з выхаванцамі лагера нумары экстраных службаў, а таксама першыя дзеянні пры ўзнікненні надзвычайных сітуацый.
Аб правілах бяспечных паводзін на вадзе нагадала старшы матрос-выратавальнік раённага аддзялення ОСВОД Ганна ДАРАШКЕВІЧ.

Таксама рабятам прадэманстравалі аварыйна-выратавальную тэхніку, абсталяванне, паказалі тэхнічныя адсекі пажарнай машыны і розныя прылады для работы. Шмат эмоцый было ў дзяцей, калі некаторыя з іх спрабавалі ліквідаваць умоўны пажар.
У цэлым, мерапрыемства было цікавае, насычанае і, галоўнае, – карыснае для школьнікаў. Бо веды, замацаваныя на практыцы, запамінаюцца лепш, чым тэарэтычныя. Дзеці дзякавалі выратавальнікам за праведзеную акцыю, абяцалі быць асцярожнымі і выконваць правілы бяспекі.

