Среда, 3 июля 2024 года
Russian Belarusian English
27 августа

Увага бяспецы дзяцей

Пройдзе зусім няшмат часу, і ў мінулым застануцца цёплыя летнія дні. З вялікімі букетамі кветак пойдуць у школу першакласнікі, каб даведацца шмат новага, цікавага і карыснага. Да педагогаў напярэдадні новага навучальнага года далучаюцца ратавальнікі, якія звяртаюць увагу дарослых на праблему дзіцячага свавольства з агнём.
Толькі асабісты прыклад бацькоў, старэйшых сясцёр і братоў лепш за іншых навучыць дзяцей неабходнасці быць уважлівымі з агнём.
З 20 жніўня ў раёне стартавала акцыя МНС “У цэнтры ўвагі – ДЗЕЦІ!”. Яе мэта –  прыцягнуць увагу да праблемы траўматызму і гібелі дзяцей ад пажараў. Прадоўжыцца яна да 21 верасня і будзе праходзіць у тры этапы.
Першы прымеркаваны да Дня ведаў. Да 31 жніўня акцыя будзе праходзіць у магазіне “Тавары для дзяцей”. З бацькамі і дзецьмі ратавальнікі паразмаўляюць на тэму папярэджання надзвычайных сітуацый, нагадаюць прычыны іх узнікнення, раскажуць, як правільна сябе паводзіць, каб захаваць жыццё і здароўе, і ўручаць падарункі да школы ад МНС: сшыткі, размалёўкі, брашуры, памяткі з парадамі.
Другі этап, які пройдзе з 1 па 14 верасня, будзе ўключаць прафілактычныя гутаркі на школьных лінейках і класных гадзінах. Работнікі МНС раскажуць дзецям, як паводзіць сябе ў экстрэмальных сітуацыях, пакажуць тэматычныя відэа і мультфільмы, замацуюць веды ў цікавых конкурсах і віктарынах. Ратавальнікі паразмаўляюць і з настаўнікамі, а таксама правядуць у школах вучэбную эвакуацыю.
Падчас заключнага этапа, 17-21 верасня, работнікі МНС наведаюць дашкольныя ўстановы. Для дзяцей падрыхтуюць тэатралізаваныя паказы, пакажуць мультфільмы і ў гульнёвай форме раскажуць пра бяспеку. Не забудуць і на бацькоў з педагогамі: з імі ратавальнікі пагутараць падчас лекцый і спецыяльных інструктажоў.
Кацярына ЛЮБІВАЯ,
інспектар ГПіУГ РАНС.­

Поделиться:

Новости региона

2 июля
Республиканский праздник «Купалье» («Александрия собирает друзей») в агрогородке Александрия Шкловского района давно стал культурным брендом национального...
2 июля
2 июля, Минск /Корр. БЕЛТА/. Излишка электроэнергии в случае строительства второй атомной электростанции в Беларуси не будет никогда. Об этом Президент...
2 июля
Накануне Дня Независимости труженица тыла Зоя Дмитриева принимала почетных гостей
© 2007 Белыничский районный исполнительный комитет
213051, г. Белыничи, ул. Советская, 29
+375 (2232) 78-7-22, +375 (2232) 78-7-22 (факс)
rik@belynichi.gov.by
  Дизайн и разработка -
«Реактивные технологии»
AskerWEBТехническая поддержка сайта. ООО "AskerWeb"
Телефон «горячей линии» Белыничского исполкома

+375 (02232) 78-741

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00

Режим работы Белыничского исполкома

213051 г. Белыничи, ул. Советская, 29

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00