З пажылымі людзьмі аб бяспецы

У рамках другога этапу акцыі "Бяспека-у кожны дом!" работнікі Бялыніцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях наведалі ГУСА "Бялыніцкі дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў».
У ходзе сустрэчы з прысутнымі была праведзена прафілактычная гутарка, растлумачаны мэты і задачы акцыі, прыведзены прыклады пажараў з гібеллю пажылых людзей, таксама распавялі ратавальнікі і аб небяспецы курэння ў ложку, нагадалі дзеянні пры ўзнікненні ў розных надзвычайных сітуацыях.
Пасля прагляду навучальнага фільма з пастаяльцамі і персаналам аддзялення быў адпрацаваны план эвакуацыі з падрабязным разборам усіх дзеянняў у выпадку ўзнікнення пажару.
У завяршэнні работнікі МНС пажадалі ўсім моцнага здароўя і захавання правілаў бяспекі. Усім удзельнікам былі ўручаны памяткі «Бяспека – у кожны дом!».


Інспектар ГПіУГ Бялыніцкага РАНС
Любівая Кацярына