Среда, 3 июля 2024 года
Russian Belarusian English
9 июля

Канікулы без дыма і агня

­У межах другога этапа рэспубліканскай прафілактычнай акцыi “Канікулы без дыма і агня” ратавальнiкi сумесна з БРСМ завiталi у дзіцячы аздараўленчы лагер з кругласутачным знаходжаннем, які функцыянуе на базе Старасельскага ВПК ДС ПШ.
Зусім нядаўна туды заехала другая смена ў складзе шасцiдзесяцi школьнiкаў. I, паколькi дзецi знаходзяцца там дваццаць чатыры гадзiны ў суткi, будынак павiнны цалкам адпавядаць  патрабаванням пажарнай бяспекi, а работнiкi лагера – у любую хвiлiну быць гатовымi да ўзнiкнення надзвычайнай сiтуацыi, незалежна ад яе складанасцi, i прыняць неабходныя меры па яе лiквiдацыi ў самы кароткi час.
Як распеваў начальнiк РАНС Вiталь Воранаў, на базе лагера створана добраахвотная пажарная дружына, у склад якой уваходзяць дзесяць чалавек.
-Гэта людзi, якiя ў выпадку ўзнiкнення пажару павiнны першымi забяспечыць выклiк пажарных падраздзяленняў, эвакуiраваць усiх, хто знахлдзiцца ўнутры будынка, i прыняць меры па першапачатковым тушэннi пажару да прыезду ратавальнiкаў, - дадаў Вiталь Валянцiнавiч.
Каб праверыць гатоўнасць членаў ДПД на практыцы, ратавальнiкi правялi з iмi вучэбную эвакуацыю з выклiкам пажарных. Рабяты жа ўвесь час з захапленнем сачылі за дзеяннямі пажарных.
Пасля эвакуацыi iнспектар ГПiУГ Кацярына Любiвая пагутарыла з рабятамi аб бяспецы ў лесе i на вадзе, разам з ёй рабяты вучыліся правільна выклікаць пажарных, паглядзелі некалькі тэматычных мульцікаў,  а потым адправіліся на вуліцу, дзе мерапрыемства працягнулася. Там рабяты змаглі трапіць у кабіну пажарнай машыны, пазнаёміцца з яе ўнутраным абсталяваннем. З задавальненнем прымяралі шлемы і маскі.
А завяршэннем мерапрыемства стала любімая дзіцячая забава, якая заўсёды выклікае ў маленькіх глядачоў вялікае задавальненне, – дэманстрацыя тушэння пажару.

­

Iнспектар ГПiУГ Бялыніцкага РАНС
Кацярына Любiвая

­ Поделиться:

Новости региона

2 июля
Республиканский праздник «Купалье» («Александрия собирает друзей») в агрогородке Александрия Шкловского района давно стал культурным брендом национального...
2 июля
2 июля, Минск /Корр. БЕЛТА/. Излишка электроэнергии в случае строительства второй атомной электростанции в Беларуси не будет никогда. Об этом Президент...
2 июля
Накануне Дня Независимости труженица тыла Зоя Дмитриева принимала почетных гостей
© 2007 Белыничский районный исполнительный комитет
213051, г. Белыничи, ул. Советская, 29
+375 (2232) 78-7-22, +375 (2232) 78-7-22 (факс)
rik@belynichi.gov.by
  Дизайн и разработка -
«Реактивные технологии»
AskerWEBТехническая поддержка сайта. ООО "AskerWeb"
Телефон «горячей линии» Белыничского исполкома

+375 (02232) 78-741

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00

Режим работы Белыничского исполкома

213051 г. Белыничи, ул. Советская, 29

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00