28 января
Аддзел фізічнай культуры, спорту і турызму райвыканкама заняў першае месца па выніках работы за 2012 год

Падведзены вынікі спаборніцтваў сярод гарадоў і раёнаў Магілёўскай вобласці на лепшую арганізацыю масавай фізкультурна-аздараўленчай і спартыўнай работы за 2012 год. У ліку пераможцаў – аддзел фізічнай культуры, спорту і турызму Бялыніцкага раённага выканаўчага камітэта (начальнік – Падольскі Віктар Іванавіч). Сярод адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак з колькасцю насельніцтва да 25 тысяч чалавек наш раён удастоены вышэйшай ўзнагароды. Віншуем землякоў з заслужанай перамогай!
Поделиться: