Пятница, 19 апреля 2024 года
Russian Belarusian English
5 февраля

Традыцыя

Адбылася традыцыйная сустрэча кіраўніцтва раёна са студэнтамі вышэйшых, навучэнцамі сярэдніх спецыяльных і прафесійна-тэхнічных навучальных устаноў. Для будучых маладых спецыялістаў была арганізавана экскурсія ў гатэльна-гандлёвы комплекс “Мара” ААТ “Новая Друць”, што ў аграгарадку Вялікая Машчаніца. Надалей моладзь чакала змястоўная гутарка з прадстаўнікамі мясцовай улады ў малой зале РЦК. Адказаць на пытанні заўтрашніх маладых спецыялістаў завіталі начальнікі аддзелаў арганізацыйна-кадравай работы, адукацыі, жыллёва-камунальнай гаспадаркі, па справах моладзі райвыканкама Ала Гапеева, Лідзія Шчацінка, Галіна Панцялеева і Наталля Саланенка, першы сакратар РК ГА “БРСМ” Вольга Шкундалёва, галоўны спецыяліст па кадрах упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Сяргей Маргелаў, намеснік дырэктара ЦБП № 701філіяла № 700 абласнога ўпраўлення ААТ “ААБ Беларусбанк” Людміла Драздоўская. Кожны з іх расказаў прысутным аб тым, як працуюць установы і арганізацыі Бялыніччыны, якія спецыяльнасці найбольш запатрабаваныя ў раёне зараз, якія прывілеі атрымліваюць маладыя спецыялісты на першым рабочым месцы.
–На сённяшні дзень, - адзначыла начальнік аддзела адукацыі Лідзія Шчацінка, - нам патрэбны педагогі-псіхолагі, педагогі-арганізатары, настаўнікі геаграфіі і матэматыкі. Мы з задавальненнем прымем вас у сваю дружную настаўніцкую сям’ю. Вопыт паказвае, што свежыя думкі, новыя творчыя падыходы да працы, якія выкарыстоўваюць маладыя педагогі, удасканальваюць вучэбны працэс. Многія спецыялісты, якія пачынаюць працу ва ўстановах адукацыі раёна, дасягаюць значных прафесійных вышыняў. Палохацца не трэба, прыходзьце да нас, дапаможам і падтрымаем.

tradicijaПрысутныя на сустрэчы студэнты і навучэнцы, у сваю чаргу, задавалі пытанні кіраўнікам. Цікавілі іх магчымасці прадастаўлення жылля і атрымання банкаўскага крэдыту для набыцця тавараў першай неабходнасці, памеры зарплаты і інш.
На працягу мерапрыемства музычныя нумары дэманстравалі маладыя спецыялісты РЦК Аляксей Парахонька, Дзмітрый Пінчук, Вольга Чарнякова, якія не так даўно прыехалі на Бялыніччыну і атрымалі тут першае працоўнае месца.
З усяго вялікага аб’ёму інфармацыі, якая прагучала з вуснаў кіраўнікоў, вынікала адно: Прыдруцкі край з’яўляецца прыдатнай глебай для пачатку працоўнай дзейнасці. Большасць бонусаў прадастаўляецца, канечне, у сельскай гаспадарцы. Па словах Сяргея Маргелава, маладыя спецыялісты , якія прыходзіць працаваць у гаспадаркі раёна, не толькі забяспечваюцца жыллём, але ім выплачваюцца, акрамя пад’ёмных, па два пасадавыя аклады. У СВК “Калгас “Радзіма”, напрыклад, прадугледжана сістэма даплат за ўдзел у грамадскім жыцці, спартыўных мерапрыемствах, вядзенне здаровага ладу жыцця. Такім чынам, малады спецыяліст мае магчымасць амаль падвоіць свой заробак.
- Летась прыйшла працаваць урачом-інтаксіколагам у ветэрынарную станцыю, – дзеліцца ўражаннямі Алена Дзерунова. – Спачатку была ўпэўнена, што пакіну Бялынічы, як толькі скончыцца тэрмін адпрацоўкі. Але мяне так цёпла прынялі калегі, што задумваюся над тым, каб застацца ў калектыве. Адразу атрымала пакой у інтэрнаце, узяла крэдыт на рэчы першай неабходнасці. Сёлетнім выпускнікам скажу так: лепш быць пазнавальным чалавекам у маленькім горадзе, чым нікім - у вялікім. Задумайцеся і прыміце правільнае рашэнне.
Марыя ГРЫШАЕВА, «Зара над Друццю»

Поделиться:

Афиша и объявления

18 апреля
24 и 26 апреля 2024 года в районном центре культуры (г.Белыничи, ул.Советская, д.20) будет проводиться республиканская молодежная ярмарка вакансий по вопросу...
4 апреля
Прием граждан 12 апреля 2024 г. с 9.00 в здании райисполкома проведет выездной прием граждан и представителей юридических лиц помощник Президента...
4 апреля
В здании райисполкома проведет выездной прием граждан Министр архитектуры и строительства Республики Беларусь Пархамович Руслан Викторович.
© 2007 Белыничский районный исполнительный комитет
213051, г. Белыничи, ул. Советская, 29
+375 (2232) 78-7-22, +375 (2232) 78-7-22 (факс)
rik@belynichi.gov.by
  Дизайн и разработка -
«Реактивные технологии»
AskerWEBТехническая поддержка сайта. ООО "AskerWeb"
Телефон «горячей линии» Белыничского исполкома

+375 (02232) 78-741

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00

Режим работы Белыничского исполкома

213051 г. Белыничы, ул. Советская, 29

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00