Пятница, 4 июля 2025 года
Russian Belarusian English
Главная - Новости - Новости региона - Пашыранае пасяджэнне медыцынскага савета...
6 февраля

Пашыранае пасяджэнне медыцынскага савета адбылося ў Бялыніцкай ЦРБ

На пасяджэнні абмяркоўваліся праблемы і дасягненні сістэмы аховы здароўя Бялыніччыны мінулага года, былі  вызначаны перспектыўныя задачы на бягучы, 2013 год. У сваім выступленні галоўны ўрач ЦРБ Віктар Пянькоўскі адзначыў, што за апошнія гады ў раёне зроблен шэраг важкіх крокаў, накіраваных на павышэнне якасці медыцынскага абслугоўвання насельніцтва. Летась актыўна праводзілася мадэрнізацыя галіновых устаноў. Прыцягненне спонсарскіх сродкаў і максімальнае выкарыстанне ўнутраных рэсурсаў дазволіла значна палепшыць матэрыяльна-тэхнічную базу раённай бальніцы.
На сённяшні дзень у сферы аховы здароўя Прыдрутчыны  праводзіцца эфектыўная работа па павышэнні кадравага патэнцыялу, барацьбе з сацыяльна значнымі захворваннямі, паляпшэнні дэмаграфічнай сітуацыі. Сярод намечаных задач – інтэнсіфікацыя работы медыцынскіх устаноў у сельскай мясцовасці, стацыянарных аддзяленняў і наркалагічнай службы, укараненне новых высокатэхналагічных відаў медыцынскай дапамогі.
Намеснік старшыні райвыканкама Надзея Серыкава прааналізавала існуючыя праблемы і станоўчыя моманты развіцця сістэмы аховы здароўя раёна. Яна пажадала медыцынскім работнікам не спыняцца на дасягнутым і прадоўжыць распачатую справу па паляпшэнні якасці абслугоўвання насельніцтва Прыдруцкага края.  
    Па добрай традыцыі ў завяршэнні пасяджэння адбылася цырымонія ўзнагароджвання, падчас якой былі ўшанаваны лепшыя работнікі сферы. Так, за дясягнутыя поспехі ў 2012 годзе Ганаровай Граматай Упраўлення аховы здароўя Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта адзначана загадчыца аддзялення  анастазіялогіі і рэанімаццыі ЦРБ Святлана Казакевіч, грашовай прэміяй – старшая медыцынская сястра раённай палікліннікі Наталля Цітаўцова. Па выніках агляду-конкурсу сярод структурных падраздзяленняў за павышэнне якасці культуры і аказання медыцынкай дапамогі, па выкананні паказчыкаў мадэлі канчатковых вынікаў за 2012 год першае месца прысуджана калектыву хірургічнага аддзялення, другое – тэрапеўтычнага, трэцяе – дзіцячага. Сярод сельскіх устаноў аховы здароўя пераможцамі сталі работнікі Запольскай, Нежкаўскай і Галоўчынскай урачэбных амбулаторый. Сярод фельчарска-акушэркіх пунктаў лепшым прызнаны калектыў Свяцілавіцкага ФАПа, дугімі і трэцімі прызёрамі адпаведна сталі медыкі Ланькаўскага і Кудзінскага ФАПаў.  

Поделиться:

Афиша и объявления

27 июня
28 июня 2025 г. с 9.00 до 12.00 прямую телефонную линию в райисполкоме проведет Смычек Александр Владимирович, первый заместитель председателя – начальник...
26 июня
Личный прием граждан
26 июня
Белыничское открытое акционерное общество «Агросервис» сообщает, что 1 июля 2025 года в 14:00 в актовом зале (Белыничский район аг.Искра, ул. Центральная,...
© 2007 Белыничский районный исполнительный комитет
213051, г. Белыничи, ул. Советская, 29
+375 (2232) 78-7-22, +375 (2232) 78-7-22 (факс)
rik@belynichi.gov.by
  Дизайн и разработка -
«Реактивные технологии»
AskerWEBТехническая поддержка сайта. ООО "AskerWeb"
Телефон «горячей линии» Белыничского исполкома

+375 (02232) 78-741

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00

Режим работы Белыничского исполкома

213051 г. Белыничи, ул. Советская, 29

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00