Среда, 15 января 2025 года
Russian Belarusian English
20 марта

Выніковая нарада

У раённым Цэнтры культуры адбылася выніковая нарада, на якой былі падведзены вынікі работы ўстаноў культуры Бялыніччыны за мінулы год і пастаўлены задачы на бягучы, 2013-ы. Удзел у пасяджэнні прынялі заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь, начальнік упраўлення культуры Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта Анатоль Сінкавец, старшыня абкама прафсаюза работнікаў культуры Уладзіслаў Афанасенка, дырэктар Магілёўскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці і культурна-асветніцкай работы Алег Хмялькоў і намеснік старшыні райвыканкама Надзея Серыкава.
Са справаздачай аб дасягненнях і выніках работы ўстаноў культуры раёна выступіла дырэктар цэнтралізаванай клубнай сістэм­ы раёна Святлана Кандрацьева. Яна адзначыла, што мінулы год для галіновых устаноў Прыдрутчыны быў даволі паспяховым і рэзультатыўным. Летась мясцовымі культработнікамі праведзена змястоўная і эфектыўная работа, накіраваная на садзейнічанне маральнаму і духоўнаму выхаванню насельніцтва.
http://belynichi.gov.by/data/region29.jpegСа змястоўным аналітычным дакладам выступіла намеснік старшыні райвыканкама Надзея Серыкава. Яна звярнула ўвагу на тое, што на працягу многіх гадоў работнікі культуры дасягаюць добрых вынікаў у сваёй дзейнасці. Аб плёнай і стабільнай рабоце ўсіх структурных падраздзяленняў сферы сведчыць чарговая ўпэўненая перамога аддзела культуры Бялыніцкага раённага выканаўчага камітэта сярод аддзелаў культуры гар- і райвыканкамаў рэгіёнаў вобласці з колькасцю насельніцтва да 25 тысяч чалавек. Надзея Сяргееўна выказала спадзяванне, што і ў будучым бялыніцкія культработнікі будуць трывала трымаць марку лепшых ва ўсёй Магілёўшчыне.
Падчас выніковай нарады адбылася цырымонія ўзнагароджвання лепшых культработнікаў Бялыніччыны. Так, Ганаровымі Граматамі Прэзідыума Магілёўскага абласнога камітэта прафсаюза работнікаў культуры адзначаны бібліятэкар аддзела абслугоўвання і інфармацыі цэнтральнай раённай бібліятэкі Святлана Арлоўская, намеснік дырэктара РЦК па адміністрацыйна-гаспадарчай частцы і вядучы спецыяліст па кадрах аддзела культуры райвыканкама Аляксандр Сурганаў і Святлана Шархунова.
Ганаровых Грамат Упраўлення культуры аблвыканкама ўдастоены дырэктар цэнтралізаванай клубнай сістэмы раёна Святлана Кандрацьева, настаўнік па класу харавых дысцыплін Бялыніцкай дзіцячай школы мастацтваў Ірына Косціна, бібліятэкар аддзела абслугоўвання і інфармацыі цэнтральнай раённай бібліятэкі Алена Грыбайлава.
Апроч таго, шэраг спецыялістаў сферы раёна за добрасумленную працу атрымалі Ганаровыя Граматы і падзячныя лісты з рук начальніка аддзела культуры райвыканкама Святлана Патапчык.
Завяршылася мерапрыемства канцэртнай праграмай з удзелам лепшых калектываў і індывідуальных выканаўцаў устаноў культуры Прыдруцкага краю. 
Поделиться:

Афиша и объявления

26 декабря
Белыничское открытое акционерное общество «Агросервис» сообщает, что 31 декабря 2024 года в 14:00 в актовом зале (Белыничский район аг.Искра...
19 декабря
Уважаемые субъекты! 24 декабря 2024 г. по адресу: г. Могилев, ул. Ленинская, д.21, 3 этаж, с 10.00 до 16.00 на базе КУП «Могилевский городской центр...
18 декабря
22 ноября 2024 года маленькому Саше Острога (10.07.2024 года рождения) был поставлен диагноз спинальная мышечная атрофия 1 типа. Заболевание СМА – наследственное...
© 2007 Белыничский районный исполнительный комитет
213051, г. Белыничи, ул. Советская, 29
+375 (2232) 78-7-22, +375 (2232) 78-7-22 (факс)
rik@belynichi.gov.by
  Дизайн и разработка -
«Реактивные технологии»
AskerWEBТехническая поддержка сайта. ООО "AskerWeb"
Телефон «горячей линии» Белыничского исполкома

+375 (02232) 78-741

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00

Режим работы Белыничского исполкома

213051 г. Белыничи, ул. Советская, 29

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00