29 марта
Міжнародны турнір па гандболу
У Бялынічах завяршыўся міжнародны турнір па гандболу сярод дзяўчынак 2000-2001 і 1998-1999 гадоў нараджэння. У ім прынялі ўдзел па пяць дружын кожнай узроставай падгрупы. Спартсменкі з Масквы, Бранска, Гродна, Мінска, Мсціслаўля, Каўнаса, Наваполацка, Магілёўскай вобласці на працягу трох дзён змагаліся за месца ў тройцы мацнейшых.
У выніку, на першую прыступку п’едэстала гонару ўзняліся каманды Бялынічаў і Гродна, другімі сталі зборныя Каўнаса і Гродненскага вучылішча алімпіяскага рэзерву, трэцімі – Наваполацка і Каўнаса.
Поделиться:
У выніку, на першую прыступку п’едэстала гонару ўзняліся каманды Бялынічаў і Гродна, другімі сталі зборныя Каўнаса і Гродненскага вучылішча алімпіяскага рэзерву, трэцімі – Наваполацка і Каўнаса.