2 апреля
Спаборніцтвы па плаванні
Завяршыўся чарговы этап традыцыйнай круглагадовай спартакіяды сярод кіруючага звяна і працоўных калектываў арганізацый, прадпрыемстваў і гаспадарак раёна – спаборніцтвы па плаванні.
На базе ФАК “Друць” за званне мацнейшай у гэтым відзе спорту змагаліся 10 дружын.
У выніку напружанай барацьбы ўпэўненую вікторыю святкавала каманда РАНС. У кроку ад яе спыніліся спартсмены СПК “Калгас “Радзіма”. Трэцяе месца заваявалі работнікі аддзела адукацыі райвыканкама.
У асабістым першынстве сярод жанчын не было роўных Вользе Абрамовіч з РАНС. Сярод мужчын лепшым стаў педагог дадатковай адукацыі ШЦ “Ветразь” Юрый Сельвянкоў.
У спаборніцтвах сярод кіраўнікоў пераможцамі сталі начальнік вытворчага ўчастка БУКП “Жылкамгас” Аляксандр Емяльяненка і намеснік дырэктара ФАК “Друць” па асноўнай дзейнасці Таццяна Чарнова.
Поделиться: