18 апреля
Спаборніцтвы па кулявой стральбе
У рамках традыцыйнай круглагадовай спартакіяды сярод працоўных калектываў арганізацый, прадпрыемстваў і гаспадарак раёна ў Бялынічах прайшлі спаборніцтвы па кулявой стральбе. У агульнакамандным заліку мацнейшай аказалася каманда СВК “Калгас “Радзіма”. Другое месца заваявалі работнікі аддзела адукацыі райвыканкама. На трэцяй пазіцыі замацавалася дружына раённага выканаўчага камітэта.
У асабістым першынстве сярод мужчын не было роўных інструктару па спорце СВК “Калгас “Радзіма” Эдуарду Іванову. Лепшы вынік сярод жанчын паказала аператар машыннага даення гэтай жа гаспадаркі Ларыса Сарокіна.
Поделиться:

Версия для печати