24 апреля
Вынікі спаборніцтваў па плаванні сярод школьнікаў
Раённыя спаборніцтвы сярод школьнікаў па плаванні прайшлі ў Бялынічах у рамках круглагадовай спартакіяды. Сярод навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі лепшыя вынікі на 50-метровай дыстанцыі паказала каманда СШ №2. У кроку ад іх спыніліся спартсмены ДУА “Цяхцінскі ВПК дзіцячы сад-сярэдняя школа”. На трэцяй пазіцыі ў турнірнай табліцы замацавалася дружына СШ №1 імя Пашкоўскага.
У спаборніцтвах сярод базавых устаноў адукацыі перамогу святкавалі плывуны Кудзінскай базавай школы. Другімі і трэцімі прызёрамі сталі адпаведна навучэнцы з Іскраўскай базавай школы і Навасельскага комплексу дзіцячы сад-базавая школа.
Поделиться:

Версия для печати