25 апреля
26 красавіка – Дзень Чарнобыльскай трагедыі
27 гадоў таму адбылася тэхнагенная катастрофа на Чарнобыльскай АЭС.
На забруджаных на радыяцыю землях Бялыніччыны знаходзяцца 57 паселішчаў з перыядычным радыяцыйным кантролем. За мінулы год лабаранты райЦГіЭ даследавалі 395 пробаў харчовых прадуктаў, у тым ліку 189 (малако і малочная прадукцыя, мяса і мясапрадукцыя, бульба, агародніна, ягады садовыя) з прыватнага сектара і 206 пробаў прадукцыі, вырабленай на прадпрыемствах райспажыўтаварыства і ў філіяле па вытворчасці сыроў ААТ “Бабуліна крынка”. Даследаваны 45 пробаў пітной вады з водаправодаў і калодзежаў – нестандартных пробаў не выяўлена.
Па выніках лабараторнага аналіза харчовых прадуктаў перавышэнні РДУ-99 былі зарэгістраваныя толькі ў 7 пробах дзікарослых ягад.
Дзякуючы выдзяленню культурных сенакосаў і пашаў для выпасвання жывёлы, што ўтрымліваецца ў прыватным сектары, з 2003 года выпадкі перавышэння РДУ-99 у малацэ не выяўляюцца.
Дзеля зніжэння неспрыяльнага ўздзеяння радыяцыйнага фактара ў перыяд правядзення масавых палявых работ у сельгаспрадпрыемствах раёна арганізавана гарачае харчаванне механізатараў, пастаянна абнаўляецца парк герметычнай сельгастэхнікі, работнікі гаспадарак забяспечваюцца спецаддзеннем. Праведзена, напрыклад, рэканструкцыя машыннага двара ААТ “Новая Друць”, на якім абсталяваныя пляцоўкі для мыцця тэхнікі. Тут маюцца душавыя кабіны і санітарна-бытавыя пакоі, пачата будаўніцтва такіх памяшканняў у ААТ “Падзевічы”. Ахоп механізатараў медаглядамі забяспечваецца на ўзроўні 100 працэнтаў.
У аб’ектах гандлю, якія размешчаны ў забруджаных на радыяцыю населеных пунктах, маецца асартымент прадуктаў, што садзейнічаюць вывядзенню радыенуклідаў з арганізма чалавека, павышаюць яго ўстойлівасць да іанізуючых выпраменьванняў.
На забруджанай на радыяцыю тэрыторыі размешчаны чатыры агульнаадукацыйныя ўстановы – школы і дзіцячыя садкі ў вёсцы Заполле, аграгарадку Машчаніца. Усе выхаванцы гэтых устаноў забяспечаны бясплатным гарачым харчаваннем, яны таксама штогод праходзяць бясплатнае аздараўленне ў санаторыях Беларусі.
Найбольшая доля апраменьвання ад прыродных радыеактыўных крыніц прыпадае на натуральны радыеактыўны газ радон. Асноўная яго крыніца – паступленні з грунту пад будынкамі. Істотнай крыніцай радону могуць быць і будаўнічыя матэрыялы, выкарыстаныя пры ўзвядзенні пабудовы. Таму будаўнічыя і дарожныя прадпрыемствы Бялыніччыны (МПК №241, ДЭУ № 74 РУП “Магілёўаўтадар”, КУП “Магілёўаблдарбуд” ДРБУ №170, лясгас і інш.) праводзяць сістэматычны радыяцыйны кантроль за ўзроўнем выпраменьвання натуральных радыенуклідаў будматэрыялаў, што выкарыстоўваюцца пры будаўніцтве жылых, грамадскіх і вытворчых пабудоў і дарожным будаўніцтве.
Пры адвядзенні зямельных участкаў пад будаўніцтва жылля і пры ўводзе яго ў эксплуатацыю праводзяцца даследаванні паветра на ўтрыманне радону. Перавышэння дапушчальных канцэнтрацый яго не выяўлена.
Спецыялісты райЦГіЭ ажыццяўляюць пастаянны маніторынг і праверкі санітарнага стану тэрыторый паселішчаў, у тым ліку і тых, што пацярпелі ад катастрофы на ЧАЭС.
Алена Дамарацкая, галоўны дзяржаўны санітарны ўрач раёна.
Поделиться: