7 мая
У тройцы лідараў
Супрацоўнікі дзяржаўтаінспекцыі ўпраўленняў ўнутраных спраў і адукацыі Магілёўскага аблвыканкама выступілі ініцыятарамі абласных спаборніцтваў па мотамнагабор’і.
Восем каманд сабраліся ў Цэнтры тэхнічнай творчасці Магілёва, каб прадэманстраваць веданне правілаў дарожнага руху і майстэрства кіраваць матацыкламі.
Каманда МЦ “Ветразь” з ліку навучэнцаў Галоўчынскай сярэдняй школы (кіраўнік Барыс Глушак) узнялася на другую прыступку п’едэстала гонару. У асабістым заліку ў тройку лідараў патрапіў адзінаццацікласнік Арцём Казлоў.
Поделиться: