24 мая
Сельгаспрадпрыемствы Бялыніччыны распачалі касьбу траў
Касьбу траў першага ўкосу пачалі ААТ “Бялыніцкае райаграпрамтэхзабеспячэнне”, СВК “Ількавічы” і СВК “Кудзін”. Па стану на 24 мая травы скошаны на 89 гектарах. Агульная плошча, на якой плануецца нарыхтаваць травяністыя кармы, складае 6 282 гектары. Акрамя таго, ва ўсіх гаспадарках актыўна вядуцца работы па хімічнай абароне пасеваў, праполцы яравых зерневых, ільну і рапса.
Поделиться: