28 мая
Увага – дзеці!
З 27 мая па 7 чэрвеня на Бялыніччыне праходзіць спецыяльнае комплекснае мерапрыемства «Увага – дзеці!». Праводзіцца яно ў сувязі з пачаткам летніх канікулаў дзеля папярэджання дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму. Асноўнае прафілактычнае ўздзеянне будзе скіравана на бацькоў і вадзіцеляў. Падчас сустрэч у працоўных калектывах і на бацькоўскіх сходах супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі РАУС растлумачаць прычыны і наступствы дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам дзяцей, спосабы іх недапушчэння і прафілактыкі. Дзеля мацнейшага ўздзеяння на іх свядомасць будуць выкарыстаны фота- і відэаматэрыялы з месцаў ДТЗ.
Поделиться: