4 июня
Вынікі конкурсу «Дзяцінства без курэння»
Падведзены вынікі раённага конкурсу дзіцячага малюнка “Дзяцінства без курэння”. Арганізатарамі творчага спаборніцтва выступілі раённы ЦГіЭ і аддзел адукацыі райвыканкама.
У выніку, першае месца заваяваў малюнак вучаніцы 2 класа Кудзінскай БШ Аляксандры Кірыленкі, Дыпломам 2 ступені ўзнагароджаны пяцікласнік СШ№1 імя Пашкоўскага Павел Юрчанка, трэцяе меца заваяла работа вучня 6 класа Цяхцінскага комплексу дзіцячы сад-сярэдняя школа Івана Цецерукова. Пераможцы ўзнагароджаны дыпломамі і падарункамі.
Малюнкі ўдзельнікаў творчага спаборніцтва будуць прадстаўлены на перасовачнай выставе ў школах раёна.
Поделиться: