Четверг, 30 апреля 2026 года
Russian Belarusian English
Полезные ссылки
  • Сайт Президента Республики Беларусь
  • Сайт Могилевского облисполкома
  • Могилевский областной исполнительный комитет
  • https://pravo.by/
  • https://center.gov.by/
  • Учреждение образования «Белорусская государственная орденов Октябрьской Революции и Трудового Красного Знамени сельскохозяйственная академия»
  • .
  • Кидс. Помогут
  • Помогут бай
Главная - Новости - Новости региона - У Бялынічах прайшоў дзень грамадзянскай абароны
4 июня

У Бялынічах прайшоў дзень грамадзянскай абароны

    У мінулую суботу, падчас правядзення дня грамадзянскай абароны, у парку-адпачынку “Ліпавы Гай” сабраліся працоўныя калектывы арганізацый, прадпрыемстваў і гаспадарак нашага раёна, каб прадэманстраваць сваю тэарэтычную і практычную падрыхтаванасць да ўзнікнення той ці іншай надзвычайнай сітуацыі. Распачалося штогадовае маштабнае мерапрыемства з агульнага пастраення. З прамовай да прысутных звярнуўся старшыня райвыканкама Аляксандр Варонін, які падкрэсліў, што шматлікія вучэнні падчас правядзення дня грамадзянскай абароны садзейнічаюць павышэнню гатоўнасці органаў кіравання і грамадзянскіх фарміраванняў да абароны насельніцтва, аб’ектаў і тэрыторый падчас экстрымальных сітуацый.  
bjalpr_2013__1Фарміраванням грамадзянскай абароны давялося пераадоліць шэраг этапаў. Былі арганізаваны спаборніцтвы санітарных і добраахвотных пажарных дружын, падраздзяленняў аддзела па надзвычайных сітуацыях, пастоў радыяцыйна-хімічнага назірання і разведкі, механізаваных аварыйна-выратавальных звёнаў, спартыўных каманд і дружын мастацкай самадзейнасці.
    Апроч таго, механізаваныя звёны арганізацый здзейснілі шэраг рамонтных работ па вуліцах Бялынічаў і іншых населеных пунктаў раёна, у прыватнасці,  ліквідавалі аварыйныя дрэвы і зрабілі ямачны рамонт.
Падчас правядзення вучэнняў сілы ГА удала выканалі заданні, паказалі добрую падрыхтаванасць да ўзнікнення разнастайных надзвычайных сітуацый. Шмат карысных і важных ведаў атрымалі ў гэты дзень усе удзельнікі спаборніцтваў.
bjalpr_2013__2Завяршылася мерапрыемства цырымоніяй узнагароджвання лепшых фарміраванняў ГА. Так, выдатных вынікаў на розных этапах дасягнулі работнікі ПМК-241, якія сталі мацнейшымі ў спаборніцтвах санітарных і добраахвотных пажарных дружын, а таксама ў конкурсе мастацкай самадзейнасці. Сярод раённых выратавальных звёнаў першае месца заваявалі прадстаўнікі ААТ “Падзевічы”. Сярод механізаваных аварыйна-выратавальных звёнаў і пастоў радыяцыйна-хімічнага назірання і разведкі перамогу святкавалі працаўнікі “Жылкамгаса”. Лепшай спартыўнай камандай прызнана дружына аддзела адукацыі райвыканкама. Сярод падраздзяленняў аддзела па надзвычайных сітуацыях пераможцам стаў калектыў ПАВП №11 аграгарадка Вялікая  Машчаніца.  
У агульнакамандным заліку сярод арганізацый невытворчай сферы перамогу святкавалі работнікі СШ №2, вытворчай – дружына ПМК-241. Сярод сельгаспрадпрыемстваў не было роўных ААТ “Новая Друць”. Сярод сельскіх Саветаў мацнейшай аказалася каманда Цяхцінскага Сельскага савета.

Поделиться:

Афиша и объявления

23 апреля
Группа по гражданству и миграции Белыничского РОВД информирует, что рабочий день с субботы, 2 мая, переносится на понедельник, 4 мая 2026 года.
14 апреля
УКП «Могилевский городской центр развития малого предпринимательства» проведет семинар на тему «Охрана труда 2026». 
14 апреля
понедельник с 11.00 до 20.00 вторник–пятница с 8.00 до 17.00 перерыв на обед с 13.00 до 14.00
© 2007 Белыничский районный исполнительный комитет
213051, г. Белыничи, ул. Советская, 29
+375 (2232) 78-7-22, +375 (2232) 78-7-22 (факс)
rik@belynichi.gov.by
  Дизайн и разработка -
«Реактивные технологии»
AskerWEBТехническая поддержка сайта. ООО "AskerWeb"
Телефон горячей линии Белыничского исполкома

+375 (02232) 78-772

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00

Режим работы Белыничского исполкома

213051 г. Белыничи, ул. Советская, 29

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00