20 июня
Лепшыя з лепшых

Падведзены вынікі штогадовага раённага агляду-конкурсу на званне “Лепшы савет грамадскага пункта аховы парадку”, “Лепшая добраахвотная дружына” і “Лепшы дружыннік года” Бялыніцкага раёна па выніках работы за мінулы год. У выніку, у першай намінацыі перамогу святкаваў Машчаніцкі сельскі савет, лепшай добраахвотнай стала дружына ДЭУ-74 РУП “Магілёўаўтадор”, ганаровае званне “Лепшы дружыннік года” прысуджана камандзіру добраахвотнай дружыны ААТ “Бялыніцкі пратэінавы завод” Ніне Каляснёвай.
Поделиться: