, 28 июля 2024 года
Russian Belarusian English
25 июня

Фактар адказнасці

Творчыя семінары рэдактараў раёнак суседніх з Бялыніччынай раёнаў Магілёўскай вобласці, галоўных рэдактараў абласных газет і спецыяльных карэспандэнтаў рэспубліканскіх выданняў у нашым рэгіёне з удзелам ідэалагічных  работнікаў упраўлення і аддзела ідэалагічнай работы аблвыканкама і райвыканкама, кіраўніцтва абласной арганізацыі ГА “Беларускі саюз журналістаў” становяцца добрай традыцыяй. Днямі такі семінар, у другі раз на Бялыніччыне і трэці з пачатку заснавання, прайшоў у СВК “Ількавічы”. Гэтая творчая сустрэча традыцыйна мела і вызначаную тэматычную акрэсленасць: “Пераемнасць пакаленняў: фактар адказнасці (моладзь СВК “Ількавічы).
Выбар месца правядзення семінару не выпадковы. Па-першае, сельгаспрадпрыемства знаходзіцца на памежжы двух раёнаў – нашага і Круглянскага; па-другое, тут шчыруе працавітая моладзь. Дастаткова згадаць, напрыклад, маладога механізатара Вольгу Мінееву, якая была прызнана пераможцам рэспубліканскага спаборніцтва і прымала ўдзел у свяце-кірмашы Дажынкі і была на ім адзінай прадстаўніцай чароўнай паловы чалавецтва. Такога ж гонару за сваю руплівую працу ўдастойваўся таксама малады механізатар СВК “Ількавічы” Дзімітрый Шабусаў. Іншымі словамі, у кожным рэспубліканскім свяце-кірмашы працаўнікоў сельскай гаспадаркі прымалі ўдзел і прадстаўнікі гэтага сельгаспрадпрыемства: як маладыя, так і даволі сталыя работнікі, напрыклад, Пётр Акулакулак. Па-трэцяе, каля пятнаццаці гадоў таму гаспадарка, здавалася, аджывала свой век. Аднак працоўны калектыў яе разам са спецыялістамі, старшынёй праўлення Віктарам Крываносам здолелі перайначыць такі ход развіцця гісторыі сельгасарганізацыі і ператварылі гэтае прадпрыемства ў самае сучаснае.
Старшыня праўлення СВК “Ількавічы” Віктар Крыванос па-майстэрску амаль паўтары гадзіны трымаў у напружанасці сюжэт сваёй прэс-канферэнцыі, якую праводзіў для журналістаў, што ўдзельнічалі ў семінары. Неўзабаве адкрылася і таямніца такой здольнасці кіраўніка гаспадаркі. Аказалася, школьнікам-выпускніком ён меў цудоўную магчымасць у якасці сваёй будучай прафесіі выбраць журналістыку: як пераможца рэспубліканскага творчага конкурсу сачыненняў Віктару было выдадзена накіраванне на навучанне на факультэце журналістыкі Белдзяржуніверсітэта імя У. Леніна без здачы ўступных экзаменаў. Аднак лёс распарадзіўся іначай. Нягледзячы на жыццёвыя перыпетыі, Віктар Аляксандравіч  захаваў пэўную любоў да юнацкай мары і не згубіў свае журналісцкія здольнасці.
- Наша гаспадарка, - расказвае журналістам і ідэалагічным работнікам Віктар Крыванос, - развіваецца. Пабудавалі адзін сучасны малочнатаварны комплекс і маем стопрацэнтную рэалізацыю малака вышэйшым гатункам і “экстра”. У верасні здадзім у эксплуатацыю яшчэ адзін такі комплекс.
Адносна пытання наконт кадравага забеспячэння кіраўнік гаспадаркі патлумачыў, што спачатку цяжка было замацаваць маладых спецыялістаў у гаспадарцы. Аднак з цягам часу справа гэта наладзілася, можа, і не толькі таму, што тыя забяспечаны матэрыяльнай падтрымкай, жыллём, але і дзякуючы тым паважлівым, сапраўды бацькоўскім адносінам, якія складаюць аснову зносін кіраўніцтва і сталых работнікаў з маладымі спецыялістамі, з маладымі працаўнікамі.
-Калі прэсінгаваць маладога работніка, - сцвярджае Віктар Крыванос, - празмерна павучаць яго, то ён можа лёгка згубіць веру ў свае сілы. Назаўсёды! А кіраўнік – страціць давер.
Галоўны рэдактар круглянскай газеты “Сельскае жыццё” Аляксандр Паўлаў, напрыклад, пацікавіўся, ці прадаўжаецца ў СВК “Ількавічы” добрая традыцыя дарыць лепшым працаўнікам выдатныя падарункі на свята работнікаў сельскай гаспадаркі?
-Гэта свята людзей, - адказвае на пытанне Віктар Крыванос, - якія не лічацца на працы з часам. Яны заслугоўваюць не толькі высокай зарплаты, але і самых цудоўных падарункаў. Напярэдадні гэтага прафесійнага свята мы праводзім апытанне, цікавячыся, які падарунак хоча атрымаць работнік. Летась, для прыкладу, адзін з нашых працаўнікоў заказаў тачыльны станок на два кругі... І атрымаў яго.
Як удалося даведацца, кіраўніцтва СВК “Ількавічы” вялікую ўвагу надае падрастаючай змене. Кожны вучань мясцовай базавай школы па выніках чвэрці мае магчымасць атрымаць 300 тысяч рублёў стыпендыі гаспадаркі пры ўмове, што ён добра вучыцца і дысцыплінаваны. Апроч таго, праўленне сельгаспрадпрыемства заахвочвае матэрыяльна і тых школьнікаў, якія пад час канікулаў працуюць у СВК “Ількавічы”.
-Вучню прыемна атрымаць, - кажа Віктар Крыванос, - канверт з чатырма-пяццю мільёнамі рублёў. Ужо сёння да нас просяцца школьнікі папрацаваць, напрыклад, на збожжатоку.
Удзельнікі семінара з прыемнасцю даведаліся, што ў гаспадарцы ствараюцца і новыя сем’і. Днямі, напрыклад, справяць вяселле малады вадзіцель СВК “Ількавічы” Сяргей Старавойтаў і прыёмная дачка вядомай у аграгарадку Іскра сям’і Уладзіміра і Надзеі Цвыр Зінаіда, якая толькі што закончыла навучанне ў Барысаўскім медыцынскім каледжы і размеркавалася на працу ў наш раён. Пажадаем ім шчасця, дабрабыту, кахання!
Будзем помніць, што новая сям’я – гэта заўсёды выдатны знак перспектыўнасці паселішча, сельгаспрадпрыемства, самога жыцця.
Міхась КАРПЕЧАНКА.

­ Поделиться:

Афиша и объявления

26 июля
Сведения о продаже пустующих домов (Мощаницкий сельсовет)
16 июля
18 июля 2024 года с 12.00 до 12.30 часов в Белыничском районном исполнительном комитете будет проведен выездной личный прием граждан и представителей...
15 июля
17 июля 2024 года с 10.00 до 12.00 в отделе принудительного исполнения Белыничского района будет проводить личный прием граждан, в том числе индивидуальных...
© 2007 Белыничский районный исполнительный комитет
213051, г. Белыничи, ул. Советская, 29
+375 (2232) 78-7-22, +375 (2232) 78-7-22 (факс)
rik@belynichi.gov.by
  Дизайн и разработка -
«Реактивные технологии»
AskerWEBТехническая поддержка сайта. ООО "AskerWeb"
Телефон «горячей линии» Белыничского исполкома

+375 (02232) 78-741

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00

Режим работы Белыничского исполкома

213051 г. Белыничи, ул. Советская, 29

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00