Суббота, 1 ноября 2025 года
Russian Belarusian English
Главная - Новости - Новости региона - Традыцыйная сустрэча лепшых выпускнікоў школ
6 июля

Традыцыйная сустрэча лепшых выпускнікоў школ

У адзінаццаты раз запар турысцка-экскурсійны комплекс «Лысая гара», што ў Шклове, сабраў лепшых выпускнікоў Бялыніцкага, Магілёўскага, Круглянскага і Шклоўскага раёнаў.
У мінулую суботу ўдзельнікамі своеасаблівага святочнага балю сталі 24 былыя адзінаццацікласнікі, у ліку якіх і 6 медалістаў нашага раёна. Гэта — Юлія Лахтанава, Ірына Таланава, Юлія Лазоўская, Іван Зносак, Вольга Цаброва і Анастасія Палоннікава.
У якасці ганаровых гасцей на свяце прысутнічалі памочнік Прэзідэнта Беларусі, галоўны інспектар па Магілёўскай вобласці Генадзь Лаўранкоў, намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Валерый Малашка, начальнік упраўлення адукацыі аблвыканкама Уладзімір Рыжкоў, старшыня Беларускай федэрацыі гандбола, віцэ-прэзідэнт Нацыянальнага Алімпійскага камітэта, ганаровы грамадзянін Бялыніцкага раёна Уладзімір Канаплёў. Менавіта па яго ініцыятыве і праводзіцца традыцыйная сустрэча самых разумных і таленавітых выпускнікоў.
У сваім звароце да віноўнікаў урачыстасці Уладзімір Мікалаевіч павіншаваў іх з паспяховым заканчэннем аднаго з галоўных этапаў у жыцці і ўручыў выпускнікам кветкі і каштоўныя падарункі. На гэтым прыемныя сюрпрызы не скончыліся. Святочнае мерапрыемства прадоўжыў канцэрт з удзелам зорак беларускай эстрады. Вікторыя Алешка, Буслай, Жанет, Уладзімір Ухцінскі і многія іншыя да позняга вечара радавалі прысутных сваімі выступленнямі. Скончылася па-сапраўднаму сяброўская сустрэча шыкоўным феерверкам.
Поделиться:

Афиша и объявления

31 октября
С 3 по 28 ноября 2025 года на территории Белыничского района проводится месячник безопасного труда на объектах жилищно-коммунального хозяйства.
28 октября
29 октября 2025 г. с 14.00 до 16.00 «прямую телефонную линию» проведет первый заместитель начальника Могилевской таможни ПОДЪЯЛОВСКИЙ Виктор Викторович....
27 октября
Обращаюсь к Вам с просьбой оказать благотворительную помощь в адрес моей дочери, Виноградовой Екатерины Вячеславовны, 2017 г.р., страдающей тяжёлым генетическим...
© 2007 Белыничский районный исполнительный комитет
213051, г. Белыничи, ул. Советская, 29
+375 (2232) 78-7-22, +375 (2232) 78-7-22 (факс)
rik@belynichi.gov.by
  Дизайн и разработка -
«Реактивные технологии»
AskerWEBТехническая поддержка сайта. ООО "AskerWeb"
Телефон «горячей линии» Белыничского исполкома

+375 (02232) 78-741

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00

Режим работы Белыничского исполкома

213051 г. Белыничи, ул. Советская, 29

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00