Пятница, 27 декабря 2024 года
Russian Belarusian English
Главная - Новости - Новости региона - На пасяджэнні райвыканкама
6 июля

На пасяджэнні райвыканкама

На чарговым пасяджэнні райвыканкама разледжаны 19 пытанняў парадку дня. У тым ліку, «Аб захаванні працадаўцамі Бялыніцкага раёна Закона Рэспублікі Беларусь «Аб пенсіённым забеспячэнні»^; «Аб стане прафілактычнай работы з раней судзімымі грамадзянамі, якія знаходзяцца на ўліку ў крымінальна-выканальніцкай інспекцыі аддзела ўнутраных спраў Бялыніцкага райвыканкама і мерах, што прымаюцца па іх сацыяльнай адаптацыі і працаўладкаванні»^; «Аб прыватызацыі жылых памяшканняў дзяржаўнага жыллёвага фонду»^; «Аб прадастаўленні маладым і мнагадзетным сем’ям фінансавай падтрымкі дзяржавы»^; «Аб дазволе перапланіроўкі кватэры» і іншыя.
Праз усе выступленні пры абмеркаванні пытання «Аб захаванні працадаўцамі Бялыніцкага раёна Закона Рэспублікі Беларусь «Аб пенсіённым забеспячэнні» чырвонай ніткай праходзіла думка, каб пры выхадзе чалавека на пенсію па раўнадушшы наймальніка той матэрыяльна, дый, зрэшты, і маральна таксама не пацярпеў. Старшыня райвыканкама Аляксандр Варонін разважае: дрэнна і крыўдна, калі работнік добрасумленна адпрацаваў у наймальніка ўсе гады вызначанага стажу, а той правалакіціў з афармленнем і прадастаўленнем адпаведных дакументаў на яго. У выніку, такі працаўнік не толькі несвоечасова атрымае заробленую ім цягам доўгіх гадоў працы пенсію, але і не далічыцца часткі сумы яе.
-Такіх вось прыкладаў на Бялыніччыне не павінна быць, — гэтым зразумелым усім пажаданнем завяршыў сваё ўступнае слова кіраўнік раёна.
-А іх у нас і няма, — інфармуе начальнік аддзела пенсій і дапамог упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Ганна Лапо.
Ганна Аркадзьеўна паведаміла, што ў арганізацыях Бялыніччыны загадамі наймальнікаў вызначаны адказныя работнікі па падрыхтоўцы пенсіённых дакументаў і прадастаўленні іх ва ўпраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама, маюцца спісы асобаў, якія выходзяць на заслужаны адпачынак. Такім чынам, можна канстатаваць, што праводзіцца пэўная, і ў адпаведнасці з устаноўленымі патрабаваннямі, работа па падрыхтоўцы неабходных дакументаў.
-Большасць прадпрыемстваў, гаспадарак, устаноў і арганізацый, а на тэрыторыі раёна дзейнічаюць 323 суб’екты гаспадарання, — тлумачыць Ганна Лапо, — своечасова і якасна прадастаўляе дакументы для налічэння і пераразліку ўсіх відаў пенсій. У нашым упраўленні вядуцца накапляльныя справы па 62 арганізацыях, у якіх маюцца спісы работнікаў, што выходзяць на заслужаны адпачынак у 2013 — 2014 гадах, спісы працуючых пенсіянераў, звесткі аб правядзенні атэстацыі рабочых месцаў і іншыя дакументы.
Спецыялісты ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама выкарыстоўваюць разнастайныя формы работы з наймальнікамі, у тым ліку накіроўваюць на навучанне інспектараў кадравых служб, бухгалтараў, праводзяць прапаганду пенсіённага заканадаўства ў працоўных калектывах, арганізоўваюць семінары і стажыроўкі па пытаннях прызначэння і пераразліку пенсій.
Начальнік аддзела пенсій і дапамог упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама таксама завастрыла ўвагу на тым, што яшчэ не ўсе суб’екты гаспадарання ў поўным аб’ёме прадастаўляюць дакументы, якасна афармляюць даведкі аб заработнай плаце для прызначэння пенсій сваім работнікам. Не заўсёды і не ўсюды інспектары аддзелаў кадраў праводзяць папярэднюю работу па падрыхтоўцы дакументаў для прызначэння пенсій.
-У першую чаргу, — канстатуе Ганна Лапо, — гэта характэрна для СВК «Кудзін», «Лебядзянка». Праўда, у апошні час яны гэтыя недахопы выправілі, але ў частцы прадастаўлення дакументаў у поўным аб’ёме для прызначэння і пераразліку пенсій, своечасовага інфармавання аб працаўладкаванні пенсіянераў могуць працаваць і лепш.
Старшыня райвыканкама адзначыў, што ўсе кіраўнікі суб’ектаў гаспадарання, незалежна ад формы ўласнасці, абавязаны няўхільна і строга кіравацца законам «Аб пенсіённым забеспячэнні», і нагадаў пра абавязак і адказнасць наймальніка за своечасовасць і паўнату афармлення дакументаў, даставернасць пададзеных звестак (артыкулы 76 і 93). У адваротным выпадку раўнадушных працадаўцаў чакае матэрыяльная адказнасць перад пенсіянерам і органам сацыяльнай абароны. За прычынены фінансавы ўрон.
— Наймальнікі проста абавязаныя, — падводзіць вынік Аляксандр Варонін, — своечасова і якасна прадастаўляць дакументы для налічэння і пераразліку ўсіх відаў пенсій. Неабходна таксама пастаянна адсочваць гэты працэс і рэагаваць своечасова на недаробкі, бо за гэтым стаяць пенсіённыя выплаты, стаіць чалавек.
Міхась КАРПЕЧАНКА, «Зара над Друццю»
Поделиться:

Афиша и объявления

26 декабря
Белыничское открытое акционерное общество «Агросервис» сообщает, что 31 декабря 2024 года в 14:00 в актовом зале (Белыничский район аг.Искра...
19 декабря
Уважаемые субъекты! 24 декабря 2024 г. по адресу: г. Могилев, ул. Ленинская, д.21, 3 этаж, с 10.00 до 16.00 на базе КУП «Могилевский городской центр...
18 декабря
22 ноября 2024 года маленькому Саше Острога (10.07.2024 года рождения) был поставлен диагноз спинальная мышечная атрофия 1 типа. Заболевание СМА – наследственное...
© 2007 Белыничский районный исполнительный комитет
213051, г. Белыничи, ул. Советская, 29
+375 (2232) 78-7-22, +375 (2232) 78-7-22 (факс)
rik@belynichi.gov.by
  Дизайн и разработка -
«Реактивные технологии»
AskerWEBТехническая поддержка сайта. ООО "AskerWeb"
Телефон «горячей линии» Белыничского исполкома

+375 (02232) 78-741

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00

Режим работы Белыничского исполкома

213051 г. Белыничи, ул. Советская, 29

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00