17 июля
Статыстыка
Па дадзеных аддзела статыстыкі сельскай, лясной гаспадаркі
і навакольнага асяроддзя Галоўнага статыстычнага ўпраўлення Магілёўскай
вобласці, у першым паўгоддзі бягучага года рэалізацыя жывёлы на забой
(жывой вагой) у сельскагаспадарчых арганізацыях Бялыніччыны ўзрасла
ў параўнанні з аналагічным мінулагоднім перыядам на 14,1 працэнта
і склала 1,8 тыс. тон. Вырашчана жывёлы (у жывой вазе) 2,5 тыс. тон
(болей на 3,4 працэнта). У цэлым у сельгасарганізацыях сярэднесутачнае
прыбаўленне ў вазе буйной рагатай жывёлы на вырошчванні і адкорме склала
673 грамы супраць 597 грамаў у цэлым у сельгасарганізацыях вобласці.
Поделиться: