1 августа
Памяці Віктара Целешава
У Бялынічах прайшоў урачысты мітынг, прысвечаны памяці былога супрацоўніка РАУС Віктара Целешава, які загінуў пры выкананні службовага доўгу. 40 гадоў мінула з таго нешчаслівага дня, калі старшы сяржант Целешаў не вярнуўся са службы дамоў. У ліпені 1973 года ў сутычцы з п‘яным хуліганам міліцыянер быў смяротна паранены. За мужнасць, самаадданасць дзеянняў Віктар Антонавіч пасмяротна ўзнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі, яго імя навечна занесена ў спісы асабовага саставу Бялыніцкага РАУС, а на фасадзе будынка райаддзела міліцыі размешчана мемарыяльная дошка. Іменем Віктара Целешава названа і адна з вуліц райцэнтра.
Поделиться: