, 28 июля 2024 года
Russian Belarusian English
Главная - Новости - Новости региона - Рабочы візіт прэм’ер-міністра Беларусі Міхаіла...
1 августа

Рабочы візіт прэм’ер-міністра Беларусі Міхаіла Мясніковіча ў Магілёўскую вобласць

Убраць вырашчаны хлеб без страт і за кароткі час, –  
такую задачу паставіў хлебаробам Прыдняпроўскага краю прэм’ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч у час рабочага візіту 31 ліпеня ў Магілёўскую вобласць.
Мабыць, усё ж такі памыліўся той, хто ўпершыню заўважыў, што ўвосень – работ восем. Заканчваецца апошні дзень ліпеня, другога месяца лета, а ў сельгаспрадпрыемствах працы столькі – каб толькі рабочых рук хапіла! У самым разгары жніво з яго цэлым комплексам работ, актыўнай фазы дасягае праца па церабленні лёну, прадаўжаецца нарыхтоўка травяных кармоў для грамадскага статку жывёлы, у тым ліку і па сучасных прагрэсіўных тэхналогіях, хлебаробы завяршаюць здачу масла-насення рапсу і пачынаюць адгружаць збожжа новага ўраджаю на дзяржзаказ...
Так што працы, важнай, адказнай, тэрміновай, селяніну хапае і летам. Але, безумоўна, сёння самы галоўны клопат – уборка вырашчанага ўраджаю збожжа. Таму невыпадкова сваю рабочую паездку 31 ліпеня ў Магілёўскую вобласць прэм’ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч распачаў са знаёмства з ходам жніва.
Адна з ніў азімага трыцікале гатунку “імпульс” ААТ “Бялыніцкае райаграпрамтэхзабеспячэнне” раскінулася праваруч шашы М-4 акурат насупраць вёскі Запакулле. Займае яна плошчу ў 120 гектараў. Збожжа даспела – самы час яго ўбіраць.
Дырэктар таварыства Андрэй Вададохаў не хавае радасці: прагназавалі, што кожны гектар гэтай нівы прынясе па 40 цэнтнераў, а на самой справе будзе, як мінімум, на тры цэнтнеры больш. Для таго, каб убраць трыцікале аператыўна і якасна, сюды і накіравала адміністрацыя райаграпрамтэхзабеспячэння пяць камбайнавых экіпажаў, сярод якіх і маладзёжны – у складзе камбайнера Аляксандра Руцкага і памочніка Аляксандра Віннікава.  
Акурат з гэтага поля і пачаў сваё знаёмства з ходам правядзення ўборачных работ на Магілёўшчыне Міхаіл Мясніковіч, якога суправаджалі старшыня аблвыканкама Пётр Руднік, намеснік прэм’ер-міністра Міхаіл Русы, міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Леанід Заяц, іншыя пасадавыя асобы рэспубліканскага і абласнога ўзроўняў. Намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка паінфармаваў высокага госця аб тым, што на раніцу 31 ліпеня ў вобласці жніво праведзена на 101640 гектарах, альбо ўбраны 31 працэнт ад агульнай плошчы пасеяных зерневых і зернебабовых культур. Намалочаны 377,1 тысячы тон збожжа пры сярэдняй ураджайнасці 37,1 цэнтнера з гектара. Больш як па 40 цэнтнераў з гектара зараз збіраюць камбайнеры на палетках збожжавых і зернебабовых культур Шклоўскага (53 ц/га), Круглянскага (45), Горацкага (43,5), Магілёўскага (43) і Мсціслаўскага (40) раёнаў.
Старшыня аблвыканкама Пётр Руднік заўважыў, што Магілёўшчына мае ўсе рэальныя падставы, каб атрымаць, як і намячалася, не меней за 1,46 млн тон збожжа. Адсюль вынікае і самая галоўная задача: убраць вырашчаны ўраджай без страт і за самы кароткі тэрмін. А для таго, каб паспяхова выканаць яе, сельгаспрадпрыемствы рэгіёна маюць падрыхтаваныя кадры, неабходную матэрыяльна-тэхнічную базу.
ДАВЕДКА
Сельгаспрадпрыемствы Бялыніцкага раёна па стану на раніцу 31 ліпеня ўборачныя работы правялі на 4032 гектарах зерневых і зернебабовых культур, што склала 27 працэнтаў ад агульнай плошчы іх. Намалочаны 13540 тон зерня пры сярэдняй ураджайнасці 33,6 цэнтнера з гектара.
Убраны азімы рапс на 2421 гектары з занятых ім 8420, што складала 88 працэнтаў. Выцереблены лён на 101 гектары, альбо на 25 працэнтах ад агульнай плошчы, якую займае гэта тэхнічная культура на Бялыніччыне. Нарыхтаваны 33003 тоны кармавых адзінак травяных кармоў, у тым ліку на адну ўмоўную галаву буйной рагатай жывёлы 13,6 цэнтнера кармавых адзінак. Па прагрэсіўных тэхналогіях травяных кармоў па стану на раніцу 31 ліпеня ў раёне назапашана 2343 тоны.
Знаходзячыся на Бялыніччыне, прэм'ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч даў даручэнне аб’яднаць льноперапрацоўчыя заводы Беларусі ў рэгіянальныя холдынгі, што дасць унікальную магчымасць сканцэнтраваць кадры, асвоіць сучасныя тэхналогіі вырошчвання льну і перапрацоўкі сыравіны. Пры гэтым, ужо да 6 жніўня выпрацуецца структура холдынгаў, кіраўнікі якіх будуць кантраляваць работу філіялаў.
Прэм’ер-міністру Беларусі было таксама даложана і аб ходзе ўборкі на Магілёўшчыне другога ўкосу шматгадовых траў. Па стану на 31 ліпеня ўбраны травы на 123,5 тыс. га, што складае 90 працэнтаў ад запланаваных плошчаў. У перадавіках знаходзяцца Круглянскі, Кіраўскі, Глускі, Клімавіцкі, Клічаўскі і Чэрыкаўскі раёны.
Нядрэннымі тэмпамі ў рэгіёне ідзе нарыхтоўка сена і сенажу. Паводле аператыўнай інфармацыі, пад навесы закладзена больш як 171,1 тыс. тон сена (74 працэнты да запланаванага) і больш як 1,775 млн тон сенажу (92 працэнты). Таксама закладзена амаль 66 тыс. тон сіласу. У разліку на адну ўмоўную галаву жывёлы ў вобласці ўжо ёсць у сярэднім 13,7 цэнтнера кармавых адзінак. Лідзіруюць гаспадаркі Дрыбінскага і Чавускага раёнаў, дзе на ўмоўную галаву БРЖ нарыхтавана 17,51 і 16,99 цэнтнера кармавых адзінак адпаведна. У цэлым жа па вобласці нарыхтавана больш як 591,6 тыс. тон кармавых адзінак, што складае 49 працэнтаў да задання.
У адпаведнасці з праграмай паездкі Міхаіла Мясніковіча ў Магілёўскую вобласць прэм’ер-міністр краіны 31 ліпеня наведаў холдынг "Група кампаній "Протас", СЗАТ "Сервалюкс", індустрыяльны  комплекс мэблевай прамысловасці, ААТ "Магілёўскі завод "Строммашына". Наведваючы СЗАТ "Сервалюкс", Міхаіл Мясніковіч заявіў аб неабходнасці дыверсіфікацыі вытворчасці прадукцыі і рынкаў яе збыту. Зараз прадпрыемства, якое з’яўляецца буйнейшым вытворцам мяса птушкі ў Беларусі, 60 працэнтаў прадукцыі рэалізуе ўнутры краіны, 40 – накіроўвае ў Расію. "Экспарт у адну краіну небяспечны, – канстатаваў прэм'ер-міністр. – Расія актыўна развівае ўласную птушкагадоўлю. Праз 2 - 3 гады ў вас узнікне праблема з рэалізацыяй прадукцыі на знешнім рынку". Міхаіл Мясніковіч звярнуў увагу на неабходнасць пашырэння геаграфіі паставак, напрыклад, у Сярэднюю Азію, Аб'яднаныя Арабскія Эміраты, Кітай, і вывучэння магчымасці арганізацыі на прадпрыемстве глыбокай перапрацоўкі мяса птушкі.
Прэм'ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч таксама прыняў удзел у пашыраным пасяджэнні Магілёўскага аблвыканкама, дзе разглядаліся вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця Прыдняпроўскага краю за першае паўгоддзе 2013 года.
Міхась КАРПЕЧАНКА, “Зара над Друццю”

Поделиться:

Афиша и объявления

26 июля
Сведения о продаже пустующих домов (Мощаницкий сельсовет)
16 июля
18 июля 2024 года с 12.00 до 12.30 часов в Белыничском районном исполнительном комитете будет проведен выездной личный прием граждан и представителей...
15 июля
17 июля 2024 года с 10.00 до 12.00 в отделе принудительного исполнения Белыничского района будет проводить личный прием граждан, в том числе индивидуальных...
© 2007 Белыничский районный исполнительный комитет
213051, г. Белыничи, ул. Советская, 29
+375 (2232) 78-7-22, +375 (2232) 78-7-22 (факс)
rik@belynichi.gov.by
  Дизайн и разработка -
«Реактивные технологии»
AskerWEBТехническая поддержка сайта. ООО "AskerWeb"
Телефон «горячей линии» Белыничского исполкома

+375 (02232) 78-741

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00

Режим работы Белыничского исполкома

213051 г. Белыничи, ул. Советская, 29

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00