7 августа
Распачалася падрыхтоўка насення азімых культур пад ураджай 2014 года
У сельскагаспадарчых арганізацыях Бялыніччыны распачалася падрыхтоўка насення азімых культур пад ураджай 2014 года. Па інфармацыі начальніка інспекцыі па насенняводству, каранціну і ахове раслін Міхаіла Шархунова, да ачысткі насення азімых прыступілі СВК “Ількавічы”, СВК “Калгас “Радзіма”, СВК “Лебядзянка” і ААТ “Падзевічы”. У раёне патрэбнасць ў насенні азімых культур складае 2 355 тон, у прыватнасці жыта – 800, пшаніцы – 430, трыцікале – 1 125 тон. Па стану на 6 жніўня ў гаспадарках раёна забяспечана засыпка 1 800 тон насення азімых культур. На днях у сельгаспрадпрыемствах распачнецца сяўба азімага рапсу. Усяго плануецца пасеяць 21 тону насення гэтай культуры.
Поделиться: