20 августа
Такіх мер вымагае спякота
У сувязі з спякотным надвор’ем і магчымым ускладненнем сітуацыі з пажарамі ў паселішчах, лясах і на тарфяных масівах на падставе артыкула 76 Ляснога кодэкса Рэспублікі Беларусь, п. 4, арт. 15 Закона Рэспублікі Беларусь “Аб пажарнай бяспецы”, шэрагу іншых адпаведных нарматыўных актаў, у тым ліку рашэння райвыканкама ад 20 сакавіка 2013 года № 6-27 “Аб арганізацыі падрыхтоўкі ў раёне да пажаранебяспечнага сезона”, а таксама прадстаўлення кіраўніцтва ДЛГУ “Бялыніцкі лясгас” ад 19 жніўня 2013 года № 1991, райвыканкам 19 жніўня 2013 года прыняў рашэнне № 16-3 “Аб правядзенні дадатковых мерапрыемстваў у сувязі са спякотным надвор’ем, якое ўсталявалася”.
У адпаведнасці з ім на тэрыторыі раёна ЗАБАРОНЕНА спальванне сухой травы, саломы, пажніўных астаткаў, смецця, у тым ліку на тэрыторыі населеных пунктаў, аб’ектаў прадпрыемстваў і арганізацый, а таксама паблізу месцаў іх размяшчэння.
Насельніцтву ЗАБАРОНЕНА да асобага распараджэння наведваць лясы, торфамасівы, у тым ліку і на аўтатранспарце.
ЗАБАРОНЕНЫ выхад у поле сельскагаспадарчай тэхнікі, якая не ўкамплектавана ў поўным аб’ёме пярвічнымі сродкамі пажаратушэння, без суправаджэння яе водападаючай тэхнікай.
Райвыканкам зацвердзіў план дадатковых мерапрыемстваў у сувязі са спякотным надвор’ем (размешчаны на сайтах райвыканкама www.belynichi.gov.by, газеты “Зара над Друццю” www.zara.by).
Старшыням сельвыканкамаў, кіраўнікам арганізацый, прадпрыемстваў, устаноў і гаспадарак даручана прымаць неадкладныя меры па выяўленні і ліквідацыі пажараў у іх пачатковай стадыі, арганізаваць работу абходчыкаў (аб'ездчыкаў) тарфяных палёў, лясных масіваў і забяспечыць кантроль за імі.
Персанальная адказнасць за мабілізацыю насельніцтва (работнікаў), пажарнай і прыстасаванай тэхнікі, інвентару ўскладзена на кіраўнікоў і старшыняў камісій па надзвычайных сітуацыях арганізацый, старшыняў сельвыканкамаў.
Гэта рашэнне ўступіла ў сілу з 20 жніўня 2013 года – з дня яго апублікавання (абнародвання) на інтэрэт-сайце райвыканкама.
Поделиться: