10 сентября
Узнагарода
Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 8 жніўня бягучага года начальнік Бялыніцкага РАУС Юрый Сіманаў узнагароджаны медалём “За бездакорную службу”. У праваахоўных органах Юрый Пятровіч шчыруе ўжо 26 гадоў. Пасля вучобы ў Горацкай сельскагаспадарчай акадэміі і Магілёўскай школе міліцыі 13 гадоў ён працаваў у Бялыніцкім райаддзеле, затым 6 з паловай гадоў узначальваў Клімавіцкі РАУС. На пасадзе начальніка Бялыніцкага РАУС Юрый Сіманаў ужо больш за 2 гады. Віншуем Юрыя Пятровіча і жадаем яму далейшых прафесійных подзвігаў і перамог!
Поделиться:
Поделиться: