13 сентября
З нагоды прафесійнага свята
З нагоды Дня работнікаў леса самыя руплівыя і старанныя працаўнікі лясной гаспадаркі Бялыніччыны адзначаны заслужанымі ўзнагародамі. Нагруднага знака Міністэрства лясной гаспадаркі Беларусі «30, 20 і 10 гадоў бездакорнай службы ў дзяржаўнай лясной ахове Рэспублікі Беларусь» удастоены адпаведна ляснічы Цяхцінскага лясніцтва Леанід Нікановіч, ляснічы Эсьмонскага лясніцтва Мікалай Пяцігорык, памочнік ляснічага Кіраўскага лясніцтва Юрый Шаўцоў і майстар леса Асавецкага лясніцтва Аляксей Салавей. Граматай Міністэрства ўзнагароджаны токар Мікалай Цумараў, Падзячным Лістом – ветэран працы Марыя Клімава. Ганаровымі граматамі Магілёўскага дзяржаўнага вытворчага лесагаспадарчага аб’яднання ўзнагароджаны трактарыст Круглянскага лясніцтва Уладзімір Жамачынскі і галоўны бухгалтар Галіна Лапо.
Поделиться: