24 сентября
На пасяджэнні райвыканкама
Адбылося чарговае пасяджэнне райвыканкама. У парадак дня яго было ўнесена больш за 30 пытанняў. У тым ліку “Аб рабоце па ўзнаўленні статка за 8 месяцаў 2013 года і гатоўнасці жывёлагадоўчай базы сельскагаспадарчых арганізацый раёна да зімова-стойлавага ўтрымання жывёлы 2013 – 2014 гадоў”, “Аб ходзе выканання ў раёне Дзяржаўнай праграмы збору (нарыхтоўкі) і перапрацоўкі другаснай сыравіны ў Рэспубліцы Беларусь на 2009 – 2015 гады”, “Аб зацвярджэнні кандыдатаў на атрыманне стыпендыі імя Героя Савецкага Саюза М. Т. Кітаева вучням, якія дабіліся высокіх паказчыкаў у вучобе і грамадскай дзейнасці ў 2013/2014 навучальным годзе” і інш.
Быць гаспадаром на роднай зямлі не магчыма без самага ашчаднага стаўлення да другасных рэсурсаў. Апроч таго, што сістэмны збор гэтай сыравіны аздараўляе экалогію, ад якой залежны кожны чалавек, яна яшчэ з’яўляецца і найкаштоўнейшым зыходным матэрыялам для далейшай перапрацоўкі. Макулатура, металалом, шкло, палімерныя і тэкстыльныя адыходы, зношаныя шыны – гэта наша сапраўднае багацце. І яно запатрабоўвае да сябе адпаведных адносінаў.
На жаль, ашчаднасцю ў гэтай справе бялынічанам пахваліцца пакуль асабліва няма як. Кіраўніцтва жылкамгаса настойліва раіць гаспадарам кватэраў і сядзібаў прыватнага сектара, у тым ліку неаднаразова гэта рабілася і праз газету “Зара над Друццю”, сартаваць бытавыя адыходы, заўсёды карыстацца пляцоўкамі для раздельнага збору другаснай сыравіны – адпаведныя кантэйнеры ўстаноўлены каля шматкватэрных дамоў. Збіраючы пакет са смеццем, аддзяліце паперу, шкло, ПЭТ-бутэлькі. Аднак не тут тое было.
-Некаторыя бялынічане, - канстатуе дырэктар БУКП “Жылкамгас” Віктар Івулёў, - па-ранейшаму працягваюць выкідваць усе свае бытавыя адыходы ў смеццявозы. А гэта адбіваецца на эфектыўнасці выкарыстання пляцовак для раздельнага збору другаснай сыравіны, на абсталяванне якіх, падкрэслю, затрачаны значныя фінансавыя сродкі, таксама жылкамгас нясе дадатковыя расходы на сартаванне другасных рэсурсаў.
Пэўным чынам такая пасіўнасць і неразуменне грамадзянамі важнасці раздзельнага збору другаснай сыравіны адбіваецца і на выкананні калектывамі прадпрыемстваў, устаноў, арганізацый і гаспадарак Бялыніччыны даведзенага задання па збору і здачы гэтых відаў рэсурсаў. Напрыклад, за восем месяцаў бягучага года макулатуры здадзена 127,2 тоны пры ўстаноўленым заданні на год 795 тон, што складае толькі 16,8 працэнта выканання яго. Нават 6,4 працэнта не дацягнулі ў гэтай справе да выніку леташніх 8 месяцаў. Адыходаў шкла за гэты перыяд здадзена 50,6 тоны пры заданні 329, палімерных – 12,1 (126 тон), тэкстыльных – 5 тон (16), зношаных шын – 51,1 тоны (164).
Становішча, якое склалася ў раёне па выкананні Дзяржаўнай праграмы збору (нарыхтоўкі) і перапрацоўкі другаснай сыравіны ў Рэспубліцы Беларусь на 2009 – 2015 гады, было ўсебакова і глыбока абмеркавана на чарговым пасяджэнні райвыканкама. Крытыцы за нездавальняючую работу па выкананні заданняў па збору і здачы макулатуры падвергліся кіраўнікі філіяла Аўтапарк №7 ААТ “Магілёўаблаўтатранс”, аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, КУП “Бялыніцкі Капбуд”, райЦГіЭ, ДРБУ № 170, ААТ “Аграсервіс”, дапаможнай школы-інтэрната для дзяцей-сірот, ПЛ № 17, філіяла Бялыніцкі раён газазабеспячэння, РВЭС, райпалівазабеспячэння, РКЦ № 10 г.п. Бялынічы філіяла ААТ “Белаграпрамбанк”, прадстаўніцтва “Белдзяржстраху”, Цэнтра фізкультурна-аздараўляльнай і спартыўнай работы, райаграпрамтэхзабеспячэння, райінспекцыі Міністэрства па падатках і зборах, райаддзела статыстыкі, філіяла РУСВП па племянной справе “Магілёўскае дзяржплемпрадпрыемства”, усіх сельвыканкамаў. Заўвага аб’яўлена намесніку старшыні райвыканкама Андрэю Ерашэнку.
Рашэннем райвыканкама ўстаноўлена, што ўсе арганізацыі да 31 снежня 2013 года павінны забяспечыць безумоўнае выкананне задання па збору і здачы макулатуры. Дзеля гэтага райспажыўтаварыству і жылкамгасу, якія займаюцца зборам і наступнай здачай на перапрацоўчыя прадпрыемствы краіны другаснай сыравіны, вызначаны канкрэтныя накірункі эфектыўнай работы ў гэтым накірунку.
Поделиться: