2 октября
На пасяджэнні райвыканкама
На чарговым пасяджэнні райвыканкама, якое прайшло 2 кастрычніка, разгледжана каля 20 пытанняў жыццезабеспячэння раёна. Сярод іх “Аб гатоўнасці аб’ектаў народнай гаспадаркі раёна да работы ў асенне-зімовы перыяд 2013-2014 гадоў”, “Аб прадастаўленні маладым і мнагадзетным сем’ям фінансавай падтрымкі дзяржавы”, “Аб дазволе перапланіроўкі кватэры”, “Аб выдачы пасведчання мнагадзетнай сям’і” і іншыя.
Аналітычны даклад па першым пытанні парадку дня пасяджэння райвыканкама, “Аб гатоўнасці аб’ектаў народнай гаспадаркі раёна да работы ў асенне-зімовы перыяд 2013-2014 гадоў”, зрабіў намеснік старшыні райвыканкама Андрэй Ерашэнка. У прыватнасці, Андрэй Пятровіч адзначыў, што выкананая папярэдне праца павінна забяспечыць устойлівае функцыяванне ў чарговы асенне-зімовы перыяд усіх кацельняў, цеплавых і электрычных сетак, аб’ектаў сацыяльнай сферы.
Праз райпалівазбыт па стану на 23 верасня было адпушчана насельніцтву раёна 4250 кубаметраў дроў, што складала 70,5 працэнта да гадавога задання, і 1711 тон торфабрыкету (68,1 працэнта). На складзе маецца 550,8 кубаметра дроў і 4,8 тоны брыкету. Чарга на атрыманне паколатых дроў налічвала 40 чалавек. Лясгас за гэты час адпусціў жыхарам Бялыніччыны 9979 кубаметраў дроў, ці 120,2 працэнта да адпаведнага леташняга перыяду.
Намеснік старшыні райвыканкама адзначыў станоўчую работу па падрыхтоўцы да асенне-зімовага перыяду, праведзеную дырэкцыяй, спецыялістамі і работнікамі жылкамгаса. Выкананы, напрыклад, прафілактычны рамонт усіх 76 катлоў і 24 кацельняў, гідраўлічнае выпрабаванне ўсёй працягласці цепласетак, заменена 4,4 кіламетра замест запланаваных 3,3 км цеплатруб, зроблены іншыя рэгламентныя работы па кацельна-цеплавой гаспадарцы. З перавышэннем планавых паказчыкаў падрыхтаваны да эксплуатацыі ў халодны перыяд жыллёвы фонд, у поўным аб’ёме праведзены падрыхтоўчыя работы на аб’ектах вода-каналізацыйнай сістэмы. Забяспечанасць дравамі, адходамі дрэваапрацоўкі і дранкай у параўнанні з заданнем склала на 25 верасня адпаведна 123,3 працэнта, 106 і 76,9 працэнта. Сітуацыя адносна дранкі ў бліжэйшы час павінна значна паправіцца, паколькі лясгас прыступіў да яе вытворчасці з наступнай рэалізацыяй жылкамгасу. Прадукцыйнасць лініі складзе палову неабходнага БУКП “Жылкамгас” аб’ёму на год.
-У адпаведнасці з планам мерапрыемстваў па падрыхтоўцы ўстаноў адукацыі, спорту і турызму да функцыявання ў зімовых умовах, - інфармуе Андрэй Ерашэнка, - праведзены гідраўлічныя выпрабаванні ўнутраных сістэм ацяплення, устаноўлены дадатковыя радыятары ў памяшканнях ясляў-саду № 16 аграгарадка Ланькаў, дзіцячага сацыяльнага прытулку, заменены вентылі ў МЦ “Ветразь”, ўстаноўлены энергаэфектыўныя шклопакеты і ўваходныя дзвярныя блокі ў яслях-садзе № № 2 і 5 райцэнтра, СШ № 1 імя М. І. Пашкоўскага, выкананы іншыя віды адпаведных работ. Усе ўстановы галіны забяспечаны запланаваным аб’ёмам мясцовых відаў паліва.
Праўда, пачатак пуску цеплыні ў яслі-сад № 2 і СШ № 1 райцэнтра азмрочыўся парывам сетак. І калі ў дашкольнай установе праблема была вырашана аператыўна, то ў школе на гэта спатрэбіўся амаль тыдзень.
Старшыня райвыканкама Аляксандр Варонін даручыў начальніку аддзела адукацыі, спорту і турызму Лідзіі Шчацінка дэталёва разабрацца ў праблеме якасці правядзення гідраўлічных выпрабаванняў цепласетак устаноў і зрабіць адпаведныя высновы адносна далейшага супрацоўніцтва са спецыялізаванай арганізацыяй, якая іх выконвала.
Да слова сказаць, на дзень правядзення пасяджэння райвыканкама ліквідацыя парыву цепласеткі ў СШ № 1 знаходзілася ў завяршальнай стадыі.
Андрэй Ерашэнка падрабязна прааналізаваў якасць выканання падрыхтоўчых работ, праведзеных ва ўстановах аховы здароўя, культуры, райспажыўтаварыства, а таксама стан падрыхтаванасці да працы ў зімовых умовах ДЭУ-74 РУП “Магілёўаўтадар” і філіяла КУП “Магілёўаблдарбуд ДРБУ № 170”, і канстатаваў: усе прадпрыемствы, арганізацыі і ўстановы выканалі пэўныя работы па падрыхтоўцы да працы ў асенне-зімовых умовах. У цэлым, раён з перадзімовымі падрыхтоўчымі работамі справіўся. Практычна ўсё, што планавалася, - выканана.
Зважаючы на вопыт змагання з леташнім сакавіцкім ураган “Хавер”, сёлета вырашылі падрыхтавацца да нечаканых капрызаў надвор’я загадзя. У адпаведнасці з прынятым рашэннем, неабходна стварыць, напрыклад, дастатковы рэзерв паліва, а сельгаспрадпрыемствам даручана па прыкладзе СВК “Лебядзянка” з падручных матэрыялаў самастойна вырабіць па адным адвальным прыстасаванні, якія ў выпадку вялікай заснежанасці мясцовых дарог будуць агрэгатавацца з энерганасычанай тэхнікай.
Напрыканцы пасяджэння райвыканкама Аляксандр Варонін пацікавіўся ў дырэктара БУКП “Жылкамгас” Віктара Івулёва, як прайшоў працэс падачы цеплыні ў кватэры, дашкольныя ўстановы, школы, установы аховы здароўя і культуры.
Віктар Міхайлавіч заўважыў, што асаблівых праблем не ўзнікае. Калі летась пры падключэнні цепласетак адбыліся 48 выпадкаў іх парываў, то сёлета – 18. Жылкамгас прыняў тэхналагічныя меры па распаветраванні цеплавых сетак. Усе кацельні працуюць у штатным рэжыме.
...Сёлета асенне-зімовы перыяд пачаўся, як ніколі, значна раней. І тое, што пачатак яго ў цэлым не вызначыўся паспешлівай аўральнасцю, - таксама добрае сведчанне грунтоўнасці і якасці праведзенага комплексу падрыхтоўчых работ.
Поделиться: