15 октября
Працягваецца спартакіяда школьнікаў
У мінулую суботу на гарадскім стадыёне райцэнтра адбыўся чарговы этап спартакіяды школьнікаў – спаборніцтвы па лёгкаатлетычным кросе. За званне пераможцы на дыстанцыі змагаліся хлопчыкі і дзяўчынкі 1999-2000 і 2000-2001 гадоў нараджэння.
У выніку, лепшымі ў агульнакамандным заліку сталі юныя лёгкаатлеты СШ №2. Другое месца заваявалі спартсмены з Цяхцінскага комплексу ДССШ. У кроку ад іх спыніліся навучэнцы СШ №1 імя Пашкоўскага. У асабістым першынстве ў старэйшай узроставай групе не было роўных вучням СШ №2 Юліі Зайцавай і Максіму Міхалькову, у малодшай узроставай групе вікторыю святкавалі Дар’я Вус з Эсьмонскага комплексу ДССШ і Мікіта Палоннікаў з Цяхцінскага комплексу ДССШ.
Поделиться: