Пятница, 16 октября 2026 года
Russian Belarusian English
Полезные ссылки
  • Сайт Президента Республики Беларусь
  • Сайт Могилевского облисполкома
  • Могилевский областной исполнительный комитет
  • https://pravo.by/
  • https://center.gov.by/
  • Учреждение образования «Белорусская государственная орденов Октябрьской Революции и Трудового Красного Знамени сельскохозяйственная академия»
  • .
  • Кидс. Помогут
  • Помогут бай
  • Горячая линия «165» — по Могилевской области для пострадавших от домашнего насилия
22 октября

Свята аграгарадка Іскра

У мінулую суботу адбылося свята арагарадка Іскра пад назвай “З любоўю да родных мясцін”. На пляцоўцы каля адміністрацыйнага будынка СВК “Ількавічы” з самай раніцы маляўніча размясціліся сялянскія падворкі, выставы майстроў народнай творчасці, дзейнічалі гандлёвыя рады, гульнёвыя пляцоўкі і атракцыёны.  
    На ўрачыстасць завіталі ганаровыя госці: намеснікі старшыні Бялыніцкага раённага выканаўчага камітэта Аляксей Цапко і Надзея Серыкава, дырэктар ПМК-241 Уладзімір Раманенка, дырэктар Аўтапарка №7 Сяргей Гапееў, старшыня райкама  прафсаюза работнікаў АПК Рыгор Барысёнак, выхадцы з навакольных вёсак Віктар Падашэўка, Віктар Кунцэвіч, Анатоль Шпількоў і многія іншыя.     
Шмат цёплых віншаванняў у гэты дзень прымалі іскроўцы.  Старшыня СВК “Ількавічы” Віктар Крыванос выказаў удзячнасць усім працаўнікам гаспадаркі за прафесіяналізм і адданасць сваёй справе і пажадаў новых працоўных дасягненняў.  
    Падчас урачыстасці ўзгадваліся цікавыя факты з гісторыі вёскі, успаміналі ветэранаў і перадавікоў вытворчасці. Каштоўныя падарункі атрымалі лепшыя работнікі сельскай гаспадаркі і ветэраны працы, маладыя сем'і, доўгажыхары.  
Сваімі жартамі, песнямі, танцавальнымі нумарамі парадавалі прысутных творчыя калектывы Бялыніцкай цэнтралізаванай клубнай сістэмы. Свята прадэманстравала сапраўдную павагу і любоў мясцовых жыхароў да сваёй роднай вёскі. Добрае, светлае, вясёлае, яно надоўга застанецца ў памяці “іскроўцаў”.

Поделиться:

Афиша и объявления

15 октября
1. «Мощаницкий сельисполком продает пустующий одноэтажный бревенчатый жилой дом общей площадью — 40,0 кв.м., жилой площадью −32,0,...
12 октября
Главным специалистом отдела занятости населения и социальной защиты управления по труду, занятости и социальной защите Белыничского райисполкома Кавковой...
9 октября
В актовом зале ОАО «Белыничская Искра» по адресу: Могилевская область Белыничский район аг.Искра ул.Центральная,2 15.10.2026 года...
© 2007 Белыничский районный исполнительный комитет
213051, г. Белыничи, ул. Советская, 29
+375 (2232) 78-7-22, +375 (2232) 78-7-22 (факс)
rik@belynichi.gov.by
  Дизайн и разработка -
«Реактивные технологии»
AskerWEBТехническая поддержка сайта. ООО "AskerWeb"
Телефон горячей линии Белыничского исполкома

+375 (02232) 78-772

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00

Режим работы Белыничского исполкома

213051 г. Белыничи, ул. Советская, 29

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00