23 октября
На Бялыніччыне праходзіць акцыя «Моладзь за бяспеку»
Рэспубліканская акцыя “Моладзь за бяспеку”, прымеркаваная да дня ўтварэння Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі выратвальнікаў-пажарных, працягнецца на Бялыніччыне да 27 кастрычніка. У яе рамках ва ўстановах адукацыі раёна праходзяць лекцыі-гутаркі са школьнікамі аб выкананні правілаў пажарнай бяспекі, у месцах масавага знаходжання людзей актывісты раённага аддзялення праводзяць мерапрыемствы па прапагандзе бяспечнага ладу жыцця, аказваюць шэфскую дапамогу шматдзентным сем’ям, адзінокапражываючым пенсіянерам, ветэранам і інвалідам.
Поделиться: