31 октября
Узорны вакальны ансамбль «Акварэлькі» ўзнагароджаны Дыпломам 3 ступені
Вядомы пераможцы 6-га адкрытага конкурсу дзіцячай і юнацкай творчасці “Залатая ліра-2013”, які прайшоў у сталіцы. На сцэне “Палаца дзяцей і моладзі ”Золак” са сваімі лепшымі музычнымі нумарамі выступілі калектывы і індывідуальныя выканаўцы з усёй Беларусі, у тым ліку і выхаванцы Бялыніцкай дзіцячай школы мастацтваў – узорны вакальны ансамбль “Акварэлькі”. Журы высока ацаніла артыстызм, добрыя вакальныя здольнасці, уменне трымацца на сцэне нашых юных артыстаў і ўзнагародзіла іх Дыпломам лаўрэата 3 ступені.
Поделиться: