12 ноября
Юныя бялыніцкія футбалісты згулялі унічыю з круглянцамі
Распачалася абласная ліга па футболе сярод хлопчыкаў 2001-2002 гадоў нараджэння. Падчас спаборніцтваў за званне лепшай каманды будуць змагацца юныя футбалісты з Круглянскага, Шклоўскага, Горацкага і Бялыніцкага раёнаў. У мінулыя выхадныя спартсмены сустрэліся ў першых паядынках. На гарадскім стадыёне ў Круглым наша дружына памералася сіламі з гаспадарамі поля. Завяршыўся матч унічыю: 0:0.
Наступную гульню бялынічане правядуць на гэтым тыдні дома: рабяты зноўку паспаборнічаюць з круглянскай камандай.
Поделиться:
Наступную гульню бялынічане правядуць на гэтым тыдні дома: рабяты зноўку паспаборнічаюць з круглянскай камандай.