Среда, 10 июня 2026 года
Russian Belarusian English
Полезные ссылки
  • Сайт Президента Республики Беларусь
  • Сайт Могилевского облисполкома
  • Могилевский областной исполнительный комитет
  • https://pravo.by/
  • https://center.gov.by/
  • Учреждение образования «Белорусская государственная орденов Октябрьской Революции и Трудового Красного Знамени сельскохозяйственная академия»
  • .
  • Кидс. Помогут
  • Помогут бай
Главная - Новости - Новости региона - Да 90-годдзя са дня ўтварэння службы участковых...
19 ноября

Да 90-годдзя са дня ўтварэння службы участковых інспектараў

    Напярэдадні 90-годдзя са дня ўтварэння службы участковых інспектараў ў райаддзеле міліцыі адбыўся ўрачысты сход, на якім былі ўшанаваны лепшыя супрацоўнікі.
Першым свае віншаванні віноўнікам урачыстасці даслаў начальнік РАУС Юрый Сіманаў. Ён падзякаваў участковых раёна за стараннасць і ініцыятыву ў падтрыманні грамадскага парадку і пажадаў надалей годна і самааддана выконваць свой службовы абавязак.
Затым з прамовай да прысутных звярнуўся намеснік начальніка РАУС Дзмітрый Алянюк. Участковы інспектар міліцыі – прадстаўнік закона, да якога ў першую чаргу звяртаюцца па дапамогу грамадзяне, калі ў іх здарылася бяда. Гэтыя людзі ў пагонах заўсёды на перадавых пазіцыях барацьбы са злачыннасцю, заўжды на баявым пасту, - падкрэсліў Дзмітрый Васільевіч.      
Ад імя ветэранаў службы да сённяшніх супрацоўнікаў міліцыі звярнуўся Аляксандр Гагіеў. Ён пажадаў маладому пакаленню участковых інспектараў пераймаць станоўчы вопыт і традыцыі сваіх папярэднікаў, цярпення і ўвагі ў нялёгкай працы, і самае галоўнае – заўсёды вяртацца дадому, да родных і блізкіх.   
    З нагоды прафесійнага свята заслужаныя ўзнагароды атрымалі лепшыя супрацоўнікі РАУС. Так, Граматы ўпраўлення ўнутраных спраў аблвыканкама за добрасумленнае выкананне службовых абавязкаў удастоены ўчастковы інспектар міліцыі Андрэй Казлоў. Нагрудным знакам Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі “За адзнаку” ўзнагароджаны старшы ўчастковы інспектар Сяргей Красоўскі. Званне маёр міліцыі прысвоена старшаму ўчастковаму інспектару Паўлу Хілько. Ганаровай граматай раённага Савета дэпутатаў за добрасумленнае выкананне службовых абавязкаў адзначаны старшы інспектар прафілактыкі аддзялення правапарадку і прафілактыкі Аляксандр Нізаўцоў. Апроч таго, у сувязі з 90-годдзем са дня ўтварэння службы кожны ўчастковы атрымаў нагрудны знак “Участковы інспектар міліцыі”.    

Поделиться:

Афиша и объявления

1 июня
Уважаемые акционеры ОАО «Новая Друть», 11 июня 2026 в зале заседания, (агр.Техтин, ул.Победы ?2, зд.8) состоится внеочередное общее...
1 июня
Звонки будут приниматься по телефону в Могилеве: 8 (0222) 29-90-03.
27 мая
27 мая 2026 г. с 15.00 до 17.00 «прямую телефонную линию» проведет заместитель начальника Могилевской таможни АРТЮХОВСКИЙ...
© 2007 Белыничский районный исполнительный комитет
213051, г. Белыничи, ул. Советская, 29
+375 (2232) 78-7-22, +375 (2232) 78-7-22 (факс)
rik@belynichi.gov.by
  Дизайн и разработка -
«Реактивные технологии»
AskerWEBТехническая поддержка сайта. ООО "AskerWeb"
Телефон горячей линии Белыничского исполкома

+375 (02232) 78-772

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00

Режим работы Белыничского исполкома

213051 г. Белыничи, ул. Советская, 29

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00