19 ноября
Працаўнікі сельскай гаспадаркі і пераапрацоўчай прамысловасці АПК адзначылі сваё свята
Урачыстае мерапрыемства, прысвечанае дню работнікаў сельскай гаспадаркі і пераапрацоўчай прамысловасці АПК, прайшло ў раённым Цэнтры культуры.
Героямі свята сталі людзі, якія рупліва працуюць на зямлі, вырошчваюць хлеб і агародніну, нарыхтоўваюць кармы, забяспечваюць нас мясам, малаком і іншымі прадуктамі харчавання.
У ліку ганаровых гасцей на свяце працаўнікоў сельскагаспадарчай галіны прысутнічалі начальнік Галоўнага ўпраўлення юстыцыі Магілёўскага аблвыканкама Аляксандр Маймусаў і загадчык арганізацыйна-кадравага аддзела абласнога камітэта прафсаюза работнікаў АПК Генадзь Шпакоўскі.
Перад віноўнікамі ўрачыстасці са словамі падзякі і найлепшымі пажаданнямі выступіў старшыня Бялыніцкага райвыканкама Мікалай Кадаценка. Мікалай Міхайлавіч звярнуў увагу на тое, што сельскагаспадарчая галіна Бялыніччыны на працягу многіх гадоў дынамічна і стабільна развіваецца, дзякуючы захаваным традыцыям і перадавому вопыту. Зараз патрэбна плённа працаваць над тэхналогіямі сельскагаспадарчай вытворчасці дзеля дасягнення высокіх паказчыкаў. З рук кіраўніка раёна Ганаровую грамату Бялыніцкага раённага выканаўчага камітэта за добрасумленную і плённую працу, значны асабісты ўклад у развіцце аграпрамысловага комплексу раёна атрымаў начальнік інспекцыі, інспектар дзяржаўнага нагляду Упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Бялыніцкага райвыканкама Анатоль Іваноў.
Са словамі віншаванняў да аграрыяў раёна звярнуўся начальнік Галоўнага ўпраўлення юстыцыі Магілёўскага аблвыканкама Аляксандр Маймусаў. Аляксандр Сяргеевіч ўручыў лепшым працаўнікам сферы заслужаныя ўзнагароды. Так, грашовай прэміяй абласнога Савета дэпутатаў адзначаны аператар жывёлагадоўчай фермы ААТ “Бялыніцкае райаграпрамтэхзапеспячэнне” Святлана Падольская, начальнік раённай ветэрынарнай станцыі Фёдар Яцкоў. Падзяку міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь атрымала галоўны заатэхнік СВК “Калгас Радзіма” Валянціна Лапацентава. Ганаровай граматай камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванню аблвыканкама ўзнагароджаны слесар ААТ “Падзевічы” Рыгор Ігнатовіч.
Эстафету віншаванняў працягнуў загадчык арганізацыйна-кадравага аддзела абласнога камітэта прафсаюза работнікаў АПК Генадзь Шпакоўскі, які ўручыў лепшым працаўнікам вёскі ўзнагароды ад рэспубліканскага і абласнога галіновых камітэтаў прафсаюза работнікаў. Генадзь Фрыдрыхавіч падзякаваў аграрыям Прыдруцкага краю за важкі ўклад у сельскую гаспадарку і пажадаў далейшых значных працоўных дасягненняў і перамог.
На ўрачыстасці былі ўшавананы пераможцы раённага спаборніцтва па ўборцы ўраджаю зерневых, зернебабовых культур, ільну і бульбы ў 2013 годзе, а таксама па павелічэнні вытворчасці і павышэнні якасці кармоў.
Святочная атмасфера панавала ў зале РЦК. На сцэну ўзнімаліся лепшыя работнікі Прыдруцкага краю, тыя, хто дзякуючы сваёй выдатнай працы, дасягнуў поспехаў і заслужыў павагу ўсяго раёна. Работнікі РЦК падрыхтавалі ў падарунак перадавікам яркую, цікавую канцэртную праграму. Урачыстае мерапрыемства ператварылася ў сапраўднае свята, якое надоўга застанецца ў памяці працаўнікоў сельскай гаспадаркі.
Поделиться: