21 ноября
Знешнегандлёвы абарот раёна склаў 1 млн. 876,7 тыс. долараў ЗША
Па інфармацыі аддзела статыстыкі гандлю Галоўнага статыстычнага ўпраўлення Магілёўскай вобласці знешнегандлёвы абарот Бялыніцкага раёна за 9 месяцаў бягучага года склаў 1 млн. 876,7 тыс. дол. ЗША. У параўнанні з аналагічным леташнім яго аб’ём павялічыўся ў 1,7 раза. Экспарт тавараў за гэты перыяд склаў 1 млн. 274, 6 тыс. дол. (павялічыўся ў 1,6 раза), імпарт – 602,1 тыс. дол. (павялічыўся ў 1,7 раза). Сальда склалася станоўчым ў памеры 672,5 тыс. долараў.
Асноўныя гандлёвыя партнёры нашага раёна –Расія, Літва, Нідэрланды і Польшча. На іх долю прыпадае амаль 80% аб’ёму знешняга гандлю таварамі.
Поделиться: