Пятница, 27 декабря 2024 года
Russian Belarusian English
Главная - Новости - Новости региона - На пасяджэнні райвыканкама
25 ноября

На пасяджэнні райвыканкама

На чарговым пасяджэнні райвыканкама разгледжана больш за 20 пытанняў, унесеных у парадак дня яго правядзення. Сярод іх –  “Аб выкананні мерапрыемстваў па падрыманні ўзроўню дзяржаўных сацыяльных стандартаў у адпаведнасці з вызначанымі нарматывамі на тэрыторыі Бялыніцкага раёна”; “Аб арганізацыі ідэалагічнай работы з насельніцтвам па месцы жыхарства і ў арганізацыях, размешчаных на тэрыторыі Запольскага сельсавета”; “Аб прыватызацыі жылых памяшканняў дзяржаўнага жыллёвага фонду”, “Аб зацвярджэнні актаў прыёмкі ў эксплуатацыю аб’ектаў індывідуальнага будаўніцтва”; “Аб зацвярджэнні планавых нарматываў расходу цеплавой энергіі на падагрэў 1 кубічнага метра вады, на ацяпленне 1 квадратнага метра агульнай плошчы па жылых дамах, што не абсталяваныя прыборамі групавога ўліку расходу цеплавой энергіі” і іншыя.
Удзел у рабоце пасяджэння раённага выканаўчага камітэта прынялі выконваючы абавязкі старшыні Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў, начальнік Галоўнага ўпраўлення Нацыянальнага банка Беларусі па Магілёўскай вобласці Раіса Лычкоўская, намеснік старшыні праўлення Белкаапсаюза Гадад Галімаў, старшыня праўлення Магілёўскага аблспажыўсаюза Сяргей Шуркала.
Даклад па першым пытанні парадку дня пасяджэння, “Аб выкананні мерапрыемстваў па падрыманні ўзроўню дзяржаўных сацыяльных стандартаў у адпаведнасці з вызначанымі нарматывамі на тэрыторыі Бялыніцкага раёна”, зрабіла намеснік старшыні райвыканкама Святлана Мікалуцкая. Яна адзначыла, што работа выканаўчай улады і суб’ектаў гаспадарання раёна па ўкараненні сістэмы дзяржаўных сацыяльных стандартаў, распачатая ў 2003 годзе, атрымала сваё завяршэнне на пачатак 2008 года фактычным дасягненнем усіх 43 вызначаных нарматываў. На працягу мінулага часу выключаліся адны стандарты, уводзіліся іншыя, мела месца карэкціроўка некаторых нарматываў, што змяняла і падыходы да ацэнкі іх выканання.
-Зараз, – падкрэсліла Святлана Мікалуцкая, – нашай асноўнай мэтай з’яўляецца якаснае напаўненне працы па падтрыманні дзяржаўных сацыяльных стандартаў у адпаведнасці з дасягнутым узроўнем, іх удасканаленне, зыходзячы з патрэбнасцей насельніцтва Бялыніччыны.
Намеснік старшыні райвыканкама паінфармавала, што найбольшая колькасць дзяржаўных сацыяльных стандартаў вызначана ў галіне жыллёва-камунальнай гаспадаркі: іх 12 і ўсе яны выконваюцца. Напрыклад, для паляпшэння ацяплення жылля і падачы гарачай вады ў дамы катлы кацельняў замяняюцца на больш энергаэфектыўныя. Сёлета яны ўстаноўлены ў кацельнях аграгарадка Свяцілавічы і Бялынічаў, па завулку Чырвонаармейскі. Таксама кацельні забяспечваюцца частотна-рэгулюючымі прыборамі, праводзіцца замена цепласетак на ПІ-трубы, ажыццяўляецца паэтапнае паляпшэнне тэрмасупраціўлення агараджальных канструкцый жылых дамоў. Завяршаецца работа па аўтаматызацыі і дыспетчарызацыі працэсаў кацельні аграгарадка Іскра.
У бягучым годзе была нарэшце-такі вырашана даўняя праблема дваровых тэрыторый шматпавярховікаў па вуліцы Калініна, 6 і 8, часткова – па вуліцы Купалы і Энгельса.
-На жаль, –заўважыла дакладчык, – патрэбнасць, жаданне і магчымасці ажыццявіць задуманае не заўсёды адэкватныя аб’ёмам крыніц фінансавання. Як вядома, дастаткова праўдзівым адлюстраваннем выніковасці тых ці іншых дзеянняў з’яўляецца дынаміка зваротаў грамадзян. У жылкамгас сёлета ў параўнанні з адпаведным леташнім перыядам паступіла зваротаў на 17,7 працэнта больш. Таму важнымі задачамі наступнага года для кіраўніцтва і калектыву БУКП “Жылкамгас” з’яўляецца зняцце, арыентуючыся зноў-такі на звароты грамадзян, першачарговых “болевых” кропак, завяршэнне пачатых мерапрыемстваў і выкананне  адзінаццаці, што запланаваны.
У сферы адукацыі вызначаны 9 дзяржаўных мінімальных стандартаў і ўсе яны выконваюцца. Паступова ўдасканальваецца матэрыяльна-тэхнічная база устаноў сферы. Толькі ў бягучым годзе праведзены рамонт 26 школ, садкоў і пазашкольных устаноў, на што патрачана 3,7 мільярда рублёў, на 270 млн. рублёў набыта мэблі. Дзяржаўны сацыяльны стандарт забяспечанасці ўстаноў адукацыі камп’ютарнымі класамі і навучэнцаў іх персанальнымі камп’ютарамі перавыконваецца.
Адносна таго, што ў будынках Галоўчынскай, Запольскай СШ і Кудзінскай БШ адсутнічаюць водаправод і каналізацыя, начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Лідзія Шчацінка патлумачыла: заказана і вырабляецца праектна-каштарысная дакументацыя на будаўніцтва ў 2014 годзе санвузлоў у Галоўчынскай школе. На наступны год запланаваны выраб такой дакументацыі для Запольскай СШ.
Выконваюцца і якасна напаўняюцца сацыяльныя стандарты ў галінах культуры, электрычнай і паштовай сувязі, транспарту, аховы здароўя, сацыяльнага абслугоўвання, спорту і турызму. Напрыклад, у галіне сувязі ўстаноўлены і выконваюцца ў поўным аб’ёме чатыры сацыяльныя стандарты. Сёлета праведзена рэканструкцыя тэлефонных сетак райцэнтра праз пашырэнне лінейна-кабельнай сеткі, што дазволіла падключыць 82 абаненты з бесправоднай сеткі (тэхналогія WLL) на стацыянарна фіксаваную. У выніку, гэта колькасць абанентаў мае магчымасць падключыцца да якаснага атрымання паслуг “Byfly” і “Zala”. Пашыраецца таксама і сетка перадачы даных як у Бялынічах, так і ў шэрагу аграрадкоў і вёсак раёна.
У галіне гандлю і бытавога абслугоўвання кантралюецца выкананне чатырох дзяржаўных сацыяльных стандартаў. Выкананне аднаго з іх, паведаміла Святлана Мікалуцкая: забяспечанасць гандлёвай плошчай 1 тысячы жыхароў не менш за 600 метраў квадратных, - павінна быць дасягнута да канца года.
Заўважым, што першапачаткова названы нарматыў складаў 260 кв. м на тысячу насельніцтва і ў раёне паспяхова выконваўся. На сёння на тысячу жыхароў прыпадае 595,8 кв. м (у тым ліку 400,7 кв. м – гэта гандлёвая плошча спажывецкай кааперацыі). У снежні бягучага года ў Бялынічах запланаваны ўвод у эксплуатацыю гандлёвага аб’екта ААТ “Магілёўсаюздрук” – такім чынам, дадзены нарматыў будзе выкананы. Наогул, за студзень-кастрычнік 2013 года на тэрыторыі раёна адкрыліся 8 новых гандлёвых аб’ектаў.
Дзелавую вастрыню насіў характар абмеркавання праблемы якаснага напаўнення забяспечанасці гандлёвай плошчай насельніцтва. Пры відавочных поспехах удасканалення як матэрыяльнай базы прадпрыемстваў гандлю, так і самога гандлёвага працэсу, калі цягам некалькіх гадоў кіраўніцтва раённага спажывецкага таварыства ўдала закрывае свабодныя нішы спажывецкага рынку, усё ж такі выяўляюцца парушэнні ў сферы рознічнага гандлю, сустракаюцца прыкрыя факты рэалізацыі насельніцтву тавараў з сышоўшым тэрмінам іх прыгоднасці. Па словах Святланы Мікалуцкай “дынаміка іх мае крутую крывую зніжэння, але яны ёсць. Сёлета выяўлены 16 выпадкаў продажу пакупнікам тавараў з сышоўшым тэрмінам прыгоднасці, і 8 з іх зафіксаваны ў аб’ектах спажыўкааперацыі”. Нягледзячы на значныя штрафы для прадаўцоў, падобнае парушэнне заканадаўства яшчэ цалкам не выкаранена, таму асаблівая роля ў выпраўленні сітуацыі павінна належыць узмацненню ведамаснага кантроля.
Адна з наспелых праблем – узвядзенне на 132 кіламетры трасы М-4 аб’екта прыдарожнага сервісу і будаўніцтва буйнафарматнага магазіна ў Бялынічах. Для таго, каб паспяхова выканаць гэту задачу, неабходны сродкі, інвестыцыі. Прысутныя на пасяджэнні райвыканкама намеснік старшыні праўлення Белкаапсаюза Гадад Галімаў і кіраўнік аблспажыўсаюза Сяргей Шуркала праявілі жывы інтарэс да гэтага праекта. Тым больш, што па словах Г. Галімава, наша спажывецкае таварыства па выніках работы за 9 прайшоўшых месяцаў займае другое (са 118) месца ў рэйтынгу Белкаапсаюза.
Справаздачы аб праведзенай рабоце па выкананні мерапрыемстваў па падрыманні ўзроўню дзяржаўных сацыяльных стандартаў у адпаведнасці з вызначанымі нарматывамі зрабілі дырэктар БУКП “Жылкамгас” Віктар Івулёў, начальнікі аддзелаў адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Лідзія Шчацінка, ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі – Ірына Фурсава, кіраўнік РВЭС Міхаіл Маркаў, дырэктар аўтапарка № 7 Сяргей Гапееў, старшыня праўлення райста Тамара Адамовіч, дырэктар ААТ “Бытпаслугі г.п. Бялынічы” Святлана Галанава.
Падводзячы вынікі абмеркавання гэтага пытання парадку дня пасяджэння райвыканкама, старшыня райвыканкама Мікалай Кадаценка адзначыў, што нарматывы сацыяльных дзяржаўных стандартаў даведзеныя дзяржавай і яны павінны якасна выконвацца. А для гэтага трэба зарабляць грошы, прапаноўваючы запатрабаваныя насельніцтвам віды паслуг і асвойваючы новыя вытворчасці, заваёўваючы свае нішы рынку, шукаючы дзелавых партнёраў ды інвестараў.
Старшыня райвыканкама прывёў яркі прыклад. Сёння на Бялыніччыне ніхто не займаецца аказаннем такой запатрабаванай паслугі, як мыццё вопраткі. Кіраўнікі мясцовых арганізацый, устаноў, прадпрыемстваў вымушаны шукаць выканаўцаў у Магілёве. А гэта і транспартныя выдаткі, і значнае адрозненне кошту атрымання такой паслугі.
-Само жыццё штодзённа пацвярджае простую і зразумелую ісціну, - гаворыць Мікалай Міхайлавіч. - Хто настойліва шукае, той заўсёды і знаходзіць. Усе мы добра бачым: калі праца выконваецца па-гаспадарску, прафесійна і з душою, ёсць і вынік.
Падтрыманне ўзроўню дзяржаўных сацыяльных паслуг ахоплівае ўсе сферы жыццядзейнасці, з’яўляецца паўсядзённай карпатлівай працай, накіраванай на якаснае і поўнаб’ёмнае задавальненне  патрэбнасцей насельніцтва, забеспячэнне камфортнасці яго жыцця.

Поделиться:

Афиша и объявления

26 декабря
Белыничское открытое акционерное общество «Агросервис» сообщает, что 31 декабря 2024 года в 14:00 в актовом зале (Белыничский район аг.Искра...
19 декабря
Уважаемые субъекты! 24 декабря 2024 г. по адресу: г. Могилев, ул. Ленинская, д.21, 3 этаж, с 10.00 до 16.00 на базе КУП «Могилевский городской центр...
18 декабря
22 ноября 2024 года маленькому Саше Острога (10.07.2024 года рождения) был поставлен диагноз спинальная мышечная атрофия 1 типа. Заболевание СМА – наследственное...
© 2007 Белыничский районный исполнительный комитет
213051, г. Белыничи, ул. Советская, 29
+375 (2232) 78-7-22, +375 (2232) 78-7-22 (факс)
rik@belynichi.gov.by
  Дизайн и разработка -
«Реактивные технологии»
AskerWEBТехническая поддержка сайта. ООО "AskerWeb"
Телефон «горячей линии» Белыничского исполкома

+375 (02232) 78-741

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00

Режим работы Белыничского исполкома

213051 г. Белыничи, ул. Советская, 29

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00