6 декабря
Звесткі з ЗАГСу
Па інфармацыі раённага аддзела ЗАГС за 11 месяцаў бягучага года ў нашым раёне нарадзілася 221 дзіця. Летась за такі ж прамежак часу на свет з’явілася 233 “кветачкі жыцця”. З пачатку 2013-га года з жыцця пайшлі 419 чалавек, за аналагічны леташні перыяд памерла 405 жыхароў Прыдрутчыны. За 11 месяцаў бягучага года вузамі Гіменея сябе звязалі 163 пары, у 2012-м – 152. З пачатку гэтага года шлюб скасавалі – 67 пар, летась – 87.
Поделиться: