24 декабря
Вынікі спаборніцтваў па бадмінтоне
Дружына СВК “Калгас “Радзіма” стала пераможцай спаборніцтваў па бадмінтоне, што праходзілі ў рамках круглагадовай спартакіяды сярод працоўных калектываў раёна. Другое месца - у дружыны аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, трэцімі прызёрамі сталі прадстаўнікі ПМК-241. У асабістым першынстве лепшыя вынікі прадэманстравалі сёстры Сарокіны з СВК “Калгас “Радзіма”.
Поделиться: