, 26 июля 2026 года
Russian Belarusian English
Полезные ссылки
  • Сайт Президента Республики Беларусь
  • Сайт Могилевского облисполкома
  • Могилевский областной исполнительный комитет
  • https://pravo.by/
  • https://center.gov.by/
  • Учреждение образования «Белорусская государственная орденов Октябрьской Революции и Трудового Красного Знамени сельскохозяйственная академия»
  • .
  • Кидс. Помогут
  • Помогут бай
  • Горячая линия «165» — по Могилевской области для пострадавших от домашнего насилия
Главная - Новости - Новости региона - У Бялынічах адбылася спартландыя на прызы...
24 декабря

У Бялынічах адбылася спартландыя на прызы Валянціны Цыбульскай

    Традыцыйнае спартыўнае свята “Спартландыя” на прызы трохразовага прызёра чэмпіянатаў свету, удзельніцы Алімпійскіх гульняў у спартыўнай хадзьце, у­раджэнкі Прыдруцкага краю Валянціны Цыбульскай адбылося ў Бялынічах у мінулую пятніцу.
У спаборніцтвах, якія праходзілі ў нашым райцэнтры ўжо ў 5 раз, прынялі ўдзел вучні СШ №2 Бялынічаў, Цяхцінскага комплексу дзіцячы сад-сярэдняя школа, а таксама дружыны СШ№2 г.п. Круглае і Цяцерынскай СШ Круглянскага раёна.
На ўрачыстым адкрыцці спартландыі выступіў старшыня Бялыніцкага райвыканкама Мікалай Кадаценка. Ён падкрэсліў, што ў нашай рэспубліцы вялікая ўвага надаецца здароваму ладу жыцця маладога пакалення. Бялыніцкі раён таму не выключэнне. Мікалай Міхайлавіч выказаў словы ўдзячнасці Валянціне Іванаўне за арганізацыю чарговага спартыўнага свята, а юным спартсменам пажадаў упартай і сумленнай барацьбы.
А спаборніцтвы і сапраўды былі ўпартымі і напружанымі.
Хлопчыкі і дзяўчынкі бегалі, скакалі ў мяхах, пераадольвалі штучныя перашкоды, спаборнічалі ў эстафетах з мячамі і скейтбордам… Адным словам, дэманстравалі не толькі хуткасць, але і лоўкасць, кемлівасць і спрытнасць. На працягу ўсёй гульні лідзіруючыя пазіцыі займалі бялыніцкія каманды.
У выніку, кубак заслужанага майстра спорту, ураджэнкі Бялынічаў Валянціны Цыбульскай 3-ці раз запар атрымала каманда Цяхцінскага КДССШ. На другую прыступку п’едэсталу гонару ўзняліся юныя спартсмены з СШ№2 Бялынічаў, трэцяе месца заваявалі вучні Цяцерынскай СШ.
Апроч таго, дзве родныя сястры, прызёры абласных спаборніцтваў па лёгкай атлетыцы Надзея і Дар’я Цапік за поспехі ў спорце атрымалі ў падарунак ад Валянціны Іванаўны спартыўную форму.
Валянціна Цыбульская засталася ў захапленні ад фізічнай падрыхтоўкі юных спартсменаў. Яна адзначыла, што ў многіх з іх ёсць вялікі спартыўны патэнцыял.
­belin_2013_1

Поделиться:

Афиша и объявления

6 июля
10 июля 2026 г. с 11.00 до 12.00 состоится прямая линия заместителя председателя Комитета государственного контроля Могилевской...
25 июня
Группа по гражданству и миграции Белыничского РОВД информирует что рабочий день с субботы 4 июля переносится на понедельник 6 июля 2026 года. Прием граждан...
24 июня
 Целью проекта является популяризация развития субъектов хозяйствования по изменению формы бизнеса в сторону укрупнения, как символа профессионализма,...
© 2007 Белыничский районный исполнительный комитет
213051, г. Белыничи, ул. Советская, 29
+375 (2232) 78-7-22, +375 (2232) 78-7-22 (факс)
rik@belynichi.gov.by
  Дизайн и разработка -
«Реактивные технологии»
AskerWEBТехническая поддержка сайта. ООО "AskerWeb"
Телефон горячей линии Белыничского исполкома

+375 (02232) 78-772

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00

Режим работы Белыничского исполкома

213051 г. Белыничи, ул. Советская, 29

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00