22 января
Вынікі Каляднага турніру па більярдзе

З 4 па 17 студзеня на базе ФАК “Друць” праходзіў Калядны турнір па більярдным спорце сярод жыхароў Прыдруцкага краю. Спонсарам яго выступіў прыватны прадпрымальнік Мікалай Валькоў. Пераможцам стаў Сяргей Шут, другое месца дасталася Анатолю Козыраву, а на трэцім размясціўся Андрэй Чараднічэнка.