, 26 июля 2026 года
Russian Belarusian English
Полезные ссылки
  • Сайт Президента Республики Беларусь
  • Сайт Могилевского облисполкома
  • Могилевский областной исполнительный комитет
  • https://pravo.by/
  • https://center.gov.by/
  • Учреждение образования «Белорусская государственная орденов Октябрьской Революции и Трудового Красного Знамени сельскохозяйственная академия»
  • .
  • Кидс. Помогут
  • Помогут бай
  • Горячая линия «165» — по Могилевской области для пострадавших от домашнего насилия
Главная - Новости - Новости региона - Бялыніччына павысіла рэйтынг
5 февраля

Бялыніччына павысіла рэйтынг

Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь у чарговы раз падвяло вынікі работы ў жывёлагадоўлі. За студзень-снежань 2013 года са 118 сельскагаспадарчых раёнаў рэспублікі Бялыніччына займае 17-ы радок у табелі спаборніцтва, што на  дзве прыступкі вышэй дасягнутага за першае паўгоддзе і на прыступку – вынікаў дзевяці месяцаў. Як бачна, за апошні квартал мінулага года жывёлаводы раёна ўзняліся на чарговую прыступку ў рэйтынгу эфектыўнасці вытворчасці прадукцыі. Нагадаем, што сярэдні надой малака ад каровы склаў 5518 кілаграмаў пры сярэднерэспубліканскім паказчыку – 4570. Менавіта па прадуктыўнасці дойнага статка Бялыніччына з’яўляецца лідарам у Магілёўскай вобласці. На дзевяць прыступак ніжэй у рэспубліканскім рэйтынгу размясціўся, напрыклад, Магілёўскі раён, на 11 – Горацкі, на 22 – Асіповіцкі, на 36 – Шклоўскі і 41 – Круглянскі. Замыкаюць спіс Крычаўскі і Краснапольскі раёны.

Прыведзены вышэй расклад зроблены на фоне агульнарэспубліканскага зніжэння прадуктыўнасці жывёлагадоўчай галіны. Калі ў нашым раёне гадавы надой малака ад каровы павялічыўся хоць на адзін кілаграм, то ў цэлым па краіне мінус дасягнуў 141 кілаграма.
Валавая вытворчасць малака на Бялыніччыне склала 46673 тоны, а мяса – 4702. Калі першы паказчык у аднапрацэнтным плюсе, то другі – у такім жа мінусе. Праўда, стратэгія пераходу галіны ад валавой вытворчасці да паспяховага фінансавага выніку нівеліруе прыведзеныя лічбы менавіта на грашовы прыбытак і рэнтабельнасць рэалізацыі прадукцыі. А тут, як слушна заўважаюць эканамісты, яшчэ непачаты край работы.
Васіль ДЗЕРАВЯШКА, «Зара над Друццю»

Поделиться:

Афиша и объявления

6 июля
10 июля 2026 г. с 11.00 до 12.00 состоится прямая линия заместителя председателя Комитета государственного контроля Могилевской...
25 июня
Группа по гражданству и миграции Белыничского РОВД информирует что рабочий день с субботы 4 июля переносится на понедельник 6 июля 2026 года. Прием граждан...
24 июня
 Целью проекта является популяризация развития субъектов хозяйствования по изменению формы бизнеса в сторону укрупнения, как символа профессионализма,...
© 2007 Белыничский районный исполнительный комитет
213051, г. Белыничи, ул. Советская, 29
+375 (2232) 78-7-22, +375 (2232) 78-7-22 (факс)
rik@belynichi.gov.by
  Дизайн и разработка -
«Реактивные технологии»
AskerWEBТехническая поддержка сайта. ООО "AskerWeb"
Телефон горячей линии Белыничского исполкома

+375 (02232) 78-772

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00

Режим работы Белыничского исполкома

213051 г. Белыничи, ул. Советская, 29

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00