, 1 июня 2025 года
Russian Belarusian English
5 февраля

Лепшыя краязнаўцы краіны

Падведзены вынікі конкурсу дзіцячых даследчых праектаў “Я родным краем ганаруся”, арганізатарам якога выступіў Нацыянальны дзіцячы адукацына-аздараўленчы цэнтр “Зубраня”. Ён праводзіўся з мэтай стварэння ўмоў для фарміравання паважлівых адносін да гістарычнай і культурнай спадчыны нашай краіны, захавання пераемнасці пакаленняў, а таксама беражлівых адносінаў да народнай памяці.
На працягу трох месяцаў юныя краязнаўцы з усіх куткоў краіны змагаліся за перамогу. Канкурсантам трэба было загадзя прадаставіць свае навукова-даследчыя праекты, якія павінны змяшчаць прэзентацыю населенага пункта, дзе праводзілася даследванне і творчую абарону работы.
У фінал конкурсу выйшлі і школьнікі нашага раёна: дзявяцікласніца Улада Адамовіч (СШ № 2), якая займаецца ў аб’яднанні па інтарэсах “Музейная справа” цэнтра турызму, краязнаўства і экскурсій, а таксама Ірына Канстанцінава, вучаніца Свяцілавіцкага ВПКДССШ, член школьнай пошукавай групы “Следапыт”.
З    а праект “Праведница мира” ў намінацыі “Знакамітыя землякі” Улада Адамовіч (на здымку) узнагароджана Дыпломам І ступені. Таксама дзяўчыне перадалі падзячныя лісты яе бацькам і настаўнікам.
Даследаванне Ірыны Канстанцінавай “Белыничский монастырь” заахвочана Дыпломам ІІІ ступені ў намінацыі “Маўклівыя сведкі гісторыі”.
--Героем майго праекта “Праведница мира” стала настаўніца з Алешкавічаў Вікторыя Бараноўская, якая ў гады Вялікай Айчыннай вайны выратавала жыццё яўрэйскаму хлопцу, за што была ўзнагароджана медалём Праведніка народаў свету, -- дзеліцца ўражаннямі Улада Адамовіч. – Канечне, хвалявалася, здавалася, што не спраўлюся з пастаўленай задачай. Але падтрымка родных і блізкіх, настаўнікаў прыдала мне ўпэўненасці і рашучасці. Заключная частка конкурсу праходзіла ў вочнай форме з 11 па 30 студзеня. І мяне настолькі перапўняюць эмоцыі, што цяжка выказаць словамі, наколькі цікава, пазнавальна і весела было ў гэтыя 20 дзён, што доўжылася мерапрыемства. Планую і надалей займацца краязнаўчай работай.
Наталля ЗУБРЫЦКАЯ, “Зара над Друццю”

Поделиться:

Афиша и объявления

29 мая
Мощаницкий сельисполком продает пустующий одноэтажный бревенчатый жилой дом общей площадью 65,0 м.кв., расположенный по адресу: Могилёвская область, Белыничский...
28 мая
2 по 30 июня 2025 года  на территории Белыничского района проводится месячник безопасного труда на строительных площадках.
27 мая
28 мая 2025 г. с 14.00 до 16.00 «прямую телефонную линию» проведет исполняющий обязанности первого заместителя начальника Могилевской таможни ДЕРЕЗОВСКИЙ...
© 2007 Белыничский районный исполнительный комитет
213051, г. Белыничи, ул. Советская, 29
+375 (2232) 78-7-22, +375 (2232) 78-7-22 (факс)
rik@belynichi.gov.by
  Дизайн и разработка -
«Реактивные технологии»
AskerWEBТехническая поддержка сайта. ООО "AskerWeb"
Телефон «горячей линии» Белыничского исполкома

+375 (02232) 78-741

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00

Режим работы Белыничского исполкома

213051 г. Белыничи, ул. Советская, 29

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00