6 февраля
На пасяджэнні райвыканкама
На чарговым пасяджэнні райвыканкама, якое адбылося 5 лютага, разгледжана больш за 30 пытанняў, унесеных у парадак дня яго правядзення. У тым ліку: “Аб рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб, што паступілі ў райвыканкам у 2013 годзе”, “Аб ходзе выканання ў 2013 годзе раённай мэтавай праграмы па паляпшэнні ўмоў і аховы працы на 2011 – 2015 гады”, “Аб ходзе выканання рашэння райвыканкама ад 6 сакавіка 2013 г. № 5-3 “Аб сістэме ідэалагічнай работы ва ўстановах аховы здароўя “Бялыніцкая цэнтральная раённая бальніца” і “Бялыніцкі раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі”, “Аб прыватызацыі жылых памяшканняў дзяржаўнага жыллёвага фонду”, “Аб уключэнні грамадзян у спіс на атрыманне льготных крэдытаў для газіфікацыі жыллёвага фонду, які эксплуатуецца”, “Аб зацвярджэнні спісу па капітальным рамонце аб’ектаў жыллёвага фонду на 2014 год” і іншыя.
Сутыкнуўшыся з нейкай вострай жыццёвай праблемай і не могучы вырашыць яе самастойна, чалавек, як правіла, звяртаецца па дапамогу да мясцовай улады, альбо ў адпаведныя службы і прадпрыемствы. Бадай, адзіная ўмова станоўчага вырашэння такога пытання заключаецца ў тым, каб гэты зварот быў аб’ектыўна абгрунтаваным. Практыка паказвае, што большасць праблем магчыма вырашыць і вырашаецца на месцы, іншымі словамі – на самым першасным узроўні. Калі гэта, для прыкладу, тычыцца працоўных узаемаадносінаў, то непасрэдна пры дапамозе кіраўніцтва прадпрыемства ці пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі. Парупіцца своечасова зняць узніклыя праблемныя моманты арганізацыі жыццезабеспячэння, скажам, вясковага насельніцтва ў першую чаргу абавязаны адпаведныя сельвыканкамы, мясцовы дэпутацкі корпус, старасты як прадстаўнікі самакіравання, кіраўніцтва сельгаспрадпрыемстваў і службаў – на добра вядомай аснове актыўнага ўзаемадзеяння.
Старшыня райвыканкама Мікалай Кадаценка, абмяркоўваючы работу са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб за мінулы год, падкрэсліў, што на колькасць іх паступлення ў райвыканкам і вышэйстаячыя арганізацыі паўплывала менавіта якасць працы на месцах, а таксама няўменне прадбачыць пэўную праблему і спрацаваць на яе апярэджальнае вырашэнне.
-Не існуе невырашальных пытанняў, – канстатуе старшыня райвыканкама. – Проста кожны кіраўнік абавязаны сумленна выконваць свае пасадавыя абавязкі, праяўляць уважлівасць да падначаленых і ўсіх тых, хто працуе і жыве побач. Як нельга абяцаць і нічога не рабіць, каб выканаць абяцанае: даў слова – мацуй яго канкрэтнай і рэальнай справай. Абыякавасць, раўнадушша ў працы з людзьмі недаравальныя.
Кіраўнік раёна спаслаўся, у прыватнасці, на наступныя факты: ад работнікаў СВК “Калгас “Радзіма” за мінулы год у райвыканкам не паступіла ніводнай скаргі, затое, напрыклад, працаўнікі СВК “Кудзін”, ААТ “Новая Друць” звярталіся больш як па два дзясяткі разоў.
-Няўжо так цяжка было разабрацца на месцы? –задае рытарычнае пытанне Мікалай Міхайлавіч і робіць выснову: –Прыведзеная статыстыка ні што іншае, як сведчанне ўзроўню работы з насельніцтвам, працоўным калектывам.
На пасяджэнні райвыканкама была таксама звернута ўвага і на праблемныя моманты аказання жыхарам раёна паштовых паслуг. Райвыканкам абавязаў старшыняў сельвыканкамаў да 15 сакавіка завяршыць работу па ўстаноўцы шыльдаў з назвамі вуліц і ўказаннем нумарацыі дамоў у сельскіх паселішчах, а таксама хадайнічаў перад Магілёўскім філіялам РУП “Белпошта” аб адкрыцці пункта паштовай сувязі ў Эсьмонах, забеспячэнні ў поўным аб’ёме населеных пунктаў паштовымі скрынямі, абнаўленні перасоўных аддзяленняў сувязі адзінкай спецтранспарту.
У ПРАЦЯГ ТЭМЫ
Наталля СІМАНАВА,
начальнік аддзела па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб райвыканкама:
“За мінулы год у райвыканкам паступілі 194 звароты грамадзян, што на 4,3 працэнта больш чым у папярэднім годзе. Пры гэтым некалькі змянілася структура іх: са 117 да 94 зменшылася колькасць пісьмовых зваротаў, але з 65 да 94 павялічыўся лік вусных і з 4 да 6 – электронных. З агульнае колькасці паступіўшых зваротаў 19 былі накіраваныя з вышэйстаячых арганізацый, што на трэць менш у параўнанні з 2012 годам. Скарацілася колькасць паўторных зваротаў – з 13 да 10. Пры паўторным разглядзе задаволены два звароты, па пяці дадзены неабходныя растлумачэнні.
У цэлым звароты жыхароў Бялынічаў склалі 50,5 працэнта, сельсаветаў – 41,8, іншагародніх – 7,7 працэнта.
Найбольш часта грамадзяне звярталіся ў райвыканкам па дапамогу для вырашэння камунальна-бытавых пытанняў (46,9 %). Варта адзначыць, што колькасць іх скарацілася ў параўнанні з папярэднім годам на 9 працэнтаў. Сярод гэтых зваротаў зменшыўся лік скаргаў па пытаннях добраўпарадкавання і амаль удвая вырас па тэматыцы захавання і рамонту жыллёвага фонду.
Па-ранейшаму адзначаецца тэндэнцыя росту зваротаў па жыллёвых пытанняў і ў агульнай структуры яны займаюць 18 працэнтаў. Гэта звязана як з масавай прыватызацыяй дзяржаўнага жыллёвага фонду, якая завершыцца ў 2016 годзе, так і са значным скарачэннем аб’ёмаў будаўніцтва льготнага жылля.
Павялічылася колькасць зваротаў па пытаннях працы і заработнай платы, работы транспарту і сувязі, гандлю, будаўніцтва – адносна кошту квадратнага метра плошчы кватэр, што ўзводзіліся “ЖБК – 12” і “Друць -2010”; зменшылася датычных сельскай гаспадаркі і нарыхтовак, вядзення асабістых падсобных гаспадарак.
Летась не паступалі звароты па пытаннях работы прадпрыемстваў прамысловасці, будаўніцтва і рамонту дамоў, выдзялення будматэрыялаў.
Значна павялічыўся лік зваротаў (з 6 за 2012 год да 27 леташніх), што паступілі ад жыхароў Галоўчынскага сельсавета, але ў асноўным гэта былі скаргі работнікаў СВК “Кудзін” (26 зваротаў). Назіраўся рост зваротаў жыхароў райцэнтра, Цяхцінскага і Лебядзянкаўскага сельсаветаў, знізіўся іх лік ад насельніцтва Вішоўскага і Машчаніцкага сельсаветаў.
І хоць была праведзена значная работа, скіраваная на паляпшэнне якасці дзейнасці дыспетчарскіх служб арганізацый раёна, усё ж такі па-ранейшаму яшчэ маюцца нараканні на іх функцыяванне. Кіраўніцтву БУКП “Жылкамгас”, вузла электрычнай сувязі, раённых электрычных сетак неабходна пастаянна кантраляваць і аналізаваць работу гэтых служб, звяртаючы ўвагу на кампетэнтнасць, ветлівасць дыспетчараў і пасадавых асоб.
За мінулы год кіраўніцтва райвыканкама на прыёмах па асабістых пытаннях прыняло 76 чалавек супраць 44 за папярэдні год, на “прамыя тэлефонныя лініі” звярнуліся 78 грамадзян. Значна павялічылася колькасць зваротаў грамадзян на тэлефон “гарачай лініі” раённага выканаўчага камітэта. Такая форма зносін з насельніцтвам дазваляе аператыўна вырашаць ўзніклыя пытанні, і яна будзе прадоўжана і ў бягучым годзе.
Работа са зваротамі грамадзян па вырашэнні сацыяльна значымых праблем прыносіць пэўныя станоўчыя вынікі. Разам з тым маюцца і асобныя недахопы. Летась за парушэнні Закона Рэспублікі Беларусь “Аб рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб” да дысцыплінарнай адказнасці былі прыцягнуты 11 пасадавых асоб райвыканкама, да адміністрацыйнай – 2 і дзве – Машчаніцкага сельвыканкама.
Кожны зварот грамадзяніна, юрыдычнай асобы запатрабоўвае ад прадстаўнікоў улады, кіраўнічага корпуса, адпаведных спецыялістаў не толькі ўзважанага падыходу, павышанай увагі, але і самога жадання аказаць ім на законных падставах своечасовую і ўсемагчымую дапамогу”.
Поделиться: