Понедельник, 27 июля 2026 года
Russian Belarusian English
Полезные ссылки
  • Сайт Президента Республики Беларусь
  • Сайт Могилевского облисполкома
  • Могилевский областной исполнительный комитет
  • https://pravo.by/
  • https://center.gov.by/
  • Учреждение образования «Белорусская государственная орденов Октябрьской Революции и Трудового Красного Знамени сельскохозяйственная академия»
  • .
  • Кидс. Помогут
  • Помогут бай
  • Горячая линия «165» — по Могилевской области для пострадавших от домашнего насилия
6 марта

Сесія райсавета

Адбылася 34 сесія раённага Савета дэпутатаў ХХVІ склікання, на якой разгледжаны і прыняты рашэнні па наступных пытаннях, што былі ўнесеныя ў парадак дня: “Справаздача аб рабоце раённага выканаўчага камітэта па сацыяльна-эканамічным развіцці раёна ў 2013 годзе”, “Справаздача аб рабоце прэзідыума раённага Савета дэпутатаў па павышэнні ролі органаў мясцовага самакіравання па вырашэнні пытанняў жыццезабеспячэння насельніцтва ў 2013 годзе” і “Аб зацвярджэнні справаздачы па выкананні раённага бюджэту за 2013 год”.
Удзел у рабоце сесіі прынялі і выступілі з прамовамі намеснік старшыні Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў Раіса Лычкоўская і старшыня райвыканкама Мікалай Кадаценка.
З вынікамі работы па профільных накірунках дзейнасці дэпутатаў райсавета і запрошаных на сесію кіраўнікоў прадпрыемстваў, гаспадарак, устаноў і арганізацый пазнаёмілі дэпутаты раённага Савета дэпутатаў – намеснікі старшыні райвыканкама Надзея Серыкава і Андрэй Ерашэнка, а таксама начальнік аддзела эканомікі райвыканкама Лідзія Грынькова, першы намеснік начальніка райсельгасхарчу Мікалай Буры.
У сваім выступленні старшыня райвыканкама Мікалай Кадаценка сканцэнтраваў увагу на тых задачах, якія неабходна вырашыць за бягучы год: далейшае забеспячэнне станоўчай дынамікі якасных і колькасных параметраў сацыяльна-эканамічнага развіцця Бялыніччыны, выкананне прагнозных паказчыкаў і даведзеных заданняў. У аснову гэтай працы павінны быць пакладзены прынцыпы строгай эканоміі і эфектыўнасці – эфектыўнасць выкарыстання грашовых сродкаў, матэрыяльна-тэхнічных рэсурсаў, кадравага патэнцыялу, найноўшых тэхналогій, а таксама і мясцовага перадавога вопыту, у прыватнасці СВК “Калгас “Радзіма”.
Кажучы аб матывацыі працы, кіраўнік раёна парэкамендаваў шырэй і смялей выкарыстоўваць разнастайныя стымулюючыя даплаты – у адносінах да тых, хто іх заслугоўвае, праводзіць аптымізацыю працоўных месцаў. Адзін з ключавых момантаў работы ў бягучым годзе ва ўсіх сферах эканомікі і сацыяльных галін – заработная плата павінна зарабляцца: будзе прадукцыя, будуць паслугі – тады абавязкова з’явяцца і грошы.
Удзел у спрэчках па абмеркаванні справаздач аб рабоце райвыканкама і прызідыума райсавета дэпутатаў прынялі дэпутаты раённага Савета дэпутатаў – начальнік РАНС Станіслаў Бурко, дырэктар БУКП “Жылкамгас” Віктар Івулёў.
З дакладам “Аб зацвярджэнні справаздачы па выкананні раённага бюджэту за 2013 год” на сесіі выступіў начальнік фінансавага аддзела райвыканкама Сяргей Ільчук.
Дэпутаты зацвердзілі справаздачу аб выкананні раённага бюджэту па даходах на 212 124 596,0 тысячы рублёў і па расходах на 210 169 846,3 тысячы рублёў з перавышэннем даходаў над расходамі на суму ў 1 954 749,7 тысячы рублёў.

Поделиться:

Афиша и объявления

6 июля
10 июля 2026 г. с 11.00 до 12.00 состоится прямая линия заместителя председателя Комитета государственного контроля Могилевской...
25 июня
Группа по гражданству и миграции Белыничского РОВД информирует что рабочий день с субботы 4 июля переносится на понедельник 6 июля 2026 года. Прием граждан...
24 июня
 Целью проекта является популяризация развития субъектов хозяйствования по изменению формы бизнеса в сторону укрупнения, как символа профессионализма,...
© 2007 Белыничский районный исполнительный комитет
213051, г. Белыничи, ул. Советская, 29
+375 (2232) 78-7-22, +375 (2232) 78-7-22 (факс)
rik@belynichi.gov.by
  Дизайн и разработка -
«Реактивные технологии»
AskerWEBТехническая поддержка сайта. ООО "AskerWeb"
Телефон горячей линии Белыничского исполкома

+375 (02232) 78-772

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00

Режим работы Белыничского исполкома

213051 г. Белыничи, ул. Советская, 29

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00